З клопатам пра лес. У трэцюю нядзелю верасня калектыў Ляхавіцкага лясгаса адзначае прафесійнае свята

Якой была бягучая пяцігодка для работнікаў лясной гаспадаркі Ляхавіччыны? «ЛВ» прапануе чытачам раёнкі разам перагарнуць старонкі працоўнай біяграфіі лесаводаў-землякоў.

У сярэдзіне 2020 года пасля тэхнічнай мадэрнізацыі ў Ляхавічах уведзены ў эксплуатацыю цэх перапрацоўкі драўніны з новай лініяй, што дазволіла істотна павялічыць выпуск запатрабаванай экспартаарыентаванай прадукцыі – піламатэрыялаў. Па выніках 2020 года рост вытворчасці піламатэрыялаў склаў 856 працэнтаў да ўзроўню 2019 года, па выніках 2021 года – 173 працэнты да 2020 года. Значная ўвага надавалася перааснашчэнню аўтатранспартнага парка і прыцягненню інвестыцый у асноўны капітал. У 2021 годзе пасля правядзення тэхнічных рамонтаў аднавіў работу цэх перапра-
цоўкі драўніны ў Крывошыне, пашырыўся асартымент тутэйшай прадукцыі і знойдзены новыя рынкі збыту.

Санкцыі, уведзеныя адносна Беларусі, хвалі пандэміі каранавіруса паўплывалі на эканамічныя паказчыкі лясгаса, было прынята рашэнне на пераарыентацыю гандлёвых экспартных патокаў. Не спыніліся і на мадэрнізацыі вытворчасці,
дадатковым абсталяваннем аснашчаны цэх перапрацоўкі драўніны ў
Крывошыне.

Дзякуючы мэтанакіраванай рабоце па пошуку новых рынкаў збыту 2024 год паказаў: у Ляхавіцкага лясгаса выдатныя перспектывы. Відавочны плюс і ў рэалізацыі прадукцыі. Прычым, выручка ад рэалізацыі прадукцыі на тысячу гектараў лясных плошчаў вышэй сярэднеабласнога паказчыка.

Пасля разбуральных наступстваў ліпеньскіх стыхій, якія бушавалі па краіне, Прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне аб падтрымцы галіны лясной гаспадаркі. У якасці падарунка ад Кіраўніка дзяржавы аўтапарк лясгаса папоўніўся сартыментавозам, які выкарыстоўваецца ў распрацоўцы ветравальна-бураломных лесасек.

Успамінаючы пра выпрабаванні, што выпалі лесаводам і паўплывалі на вынікі работы, нельга не ўзгадаць выключна спякотнае лета 2022 года, засушлівую сёлетнюю вясну, якая істотна ўскладніла няпростую сітуацыю з ляснымі пажарамі.
– Дзякуючы зладжанай і аператыўнай рабоце лясной аховы работа па лакалізацыі і тушэнні пажараў была выканана прафесійна. Дарэчы, сёлета лесапажарная каманда нашага лясгаса заняла першае месца па лесапажарным майстэрстве сярод лясгасаў Брэстчыны. Нельга не ўзгадаць і дух калектывізму, уласцівы ляхавіцкім ляс-
гасаўцам. Нямала месцаў у многіх рэгіёнах краіны, куды выязджалі нашы работнікі для ліквідацыі наступстваў стыхіі і атрымлівалі ў свой адрас словы падзякі за добрасумленную працу, – адзначае Мікалай Гіль.

Сёння лясгас актыўна займаецца прафарыентацыйнай работай. Так, у 2023 годзе на базе дзіцячага сада № 2 было адкрыта школьнае лясніцтва «Лесавічок», а ў 2024 годзе – школьнае лясніцтва «Зялёны астравОК» у Востраўскай СШ. Пачынаючы з 2025/2026 навучальнага года ў Ляхавіцкім аграрным каледжы пачалі рыхтаваць кадры па новай спецыяльнасці «лясная гаспадарка».

Нялёгкая, але такая патрэбная праца лесаводаў навідавоку, лясгасаўцы атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды і павагу. Шэраг тутэйшых работнікаў мае ў сваёй скарбонцы ўшанаванняў высокія ўзнагароды. Падзяка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта аб’яўлена інжынеру па падрыхтоўцы кадраў Марце Граблюк. Падзякі Прэм’ер-міністра ўдастоены майстар лесу Востраўскага лясніцтва Валерый Зелянеўскі і пчаляр Востраўскага лясніцтва Іван Навумчык, Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уручана бухгалтару цэха перапрацоўкі драўніны вёскі Крывошын Святлане Гатоўчыц. Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі ўзнагароджаны вальшчык лесу Востраўскага лясніцтва Уладзімір Зубік. Машыніст тралёвачнай лесанарыхтоўчай машыны Ілья Засухін станавіўся пераможцам абласнога этапу конкурсу прафесійнага майстэрства. А мёд з пчальніка Востраўскага лясніцтва –
сярод прызёраў рэспубліканскага конкурсу «Лепшы мёд сезона – 2024».

– Лясгасаўцы з году ў год прымнажаюць і рацыянальна выкарыстоўваюць тое, што было створана на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў мінулымі пакаленнямі лесаводаў. Для нашай галіны лесааднаўленне застаецца адной з самых актуальных задач на бліжэйшы час. І не толькі работнікі лясгаса, але і ўсе неабыякавыя землякі розных узростаў таксама актыўна далучаюцца да гэтай справы дзяржаўнай важнасці, удзельнічаюць у акцыях «Аднавім лясы разам» і «Дай лесу новае жыццё». Рацыянальнае выкарыстанне лясных рэсурсаў разам са стварэннем сучасных мадэрнізаваных дрэваапрацоўчых магутнасцей значна павысіла эканамічны ўзровень нашага прадпрыемства.
І работы ў гэтым напрамку прадаўжаюцца, – расказвае дырэктар Ляхавіцкага лясгаса Мікалай Гіль.


Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.