Што адбылося на вуліцы Мінскай у Ляхавічах

Пешаходы паспелі ацаніць зручнасць тратуарнай дарожкі каля Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. З нядаўняга часу якаснае пакрыццё ўпрыгожвае ўчастак вуліцы Камсамольскай ад дома № 3 па вуліцы Мінскай да вуліцы Янкі Купалы.

– У Год добраўпарадкавання шмат робіцца дзеля бяспеі і камфорту насельніцтва. Адной з такіх кропак увагі і стала тратуарная дарожка ўздоўж дзіцячай школы мастацтваў. Скарга пра дрэнны стан гэтага ўчастка паступіла на прамую лінію ў райвыканкам. Камісія выехала на месца, абследавала і, улічваючы запатрабаванасць маршруту, прыняла рашэнне пра бягучы рамонт данага ўчастка. На гэта былі накіраваны сродкі з раённага бюджэту на ўтрыманне вулічнай дарожнай сеткі ў памеры 21 000 рублёў, – увёў у курс справы намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Галяк.
Укладку тратуарнай пліткі выканалі работнікі КУШВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”. На тратуары для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі з’явілася тактыльная паласа, якая сігналізуе пра тэрыторыю бяспекі. А каля ДШМ прадугледжана месца для веласіпедаў.



