Экзамены для настоящих мужчин. В Ляховичах определяли самого сильного, активного и успешного мужчину

Напрыканцы лютага прайшоў раённы конкурс “Сапраўдны мужчына”, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны. Ініцыятарамі і арганізатарамі мерапрыемства выступілі райкам БРСМ і раённая арганізацыйная структура ДТСААФ.

7 прадпрыемстваў горада дэлегавалі сваіх лепшых маладых прадстаўнікоў моцнай паловы, каб вызначыць самага спрытнага, моцнага, інтэлектуальнага, актыўнага і паспяховага. На працягу некалькіх гадзін спаборнічалі 11 маладых людзей з райаддзела па надзвычайных сітуацыях, камунгаса, лясгаса, райаграсэрвіса, Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, СШ № 1.

Тытул “Сапраўдны мужчына” можна было атрымаць у трох намінацыях: “Правілы дарожнага руху”, “Стральба з пнеўматычнай вінтоўкі”, “Процівагаз”. Пераможцамі прызнаны Яўгеній Ходар з КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”, Аляксандр Малевіч з агракаледжа і Юрый Ціцікша з РАНС. Пераможца і прызёры ўзнагароджаны падарункамі і граматамі РАС ДТСААФ і райкама БРСМ, не засталіся без сувеніраў і ўсе ўдзельнікі конкурснай праграмы.

Уладзімір ЖУКОЎСКІ,

старшыня РАС ДТСААФ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *