З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аўтамабільнага транспарту, асабісты ўклад у павышэнне якасці аўтатранспартных паслуг на тэрыторыі г. Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка – касір білетны 6-га разраду аб’яднанага аўтавакзала «АВ Баранавічы, АС Ляхавічы» ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы» Аляксандра ЛАЗОЎСКАЯ;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка –
машыніст укладчыка асфальтабетону філіяла КУП «Брэстабл-
дарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ № 200 Канстанцін ЗАСУХІН.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка –
узнагароджаны вадзіцель пагрузчыка філіяла КУП «Брэстабл-
дарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ № 200 Андрэй ПІЛІНОГА.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка – адзначаны трактарыст філіяла КУП «Брэстаблдарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ № 200 Дзяніс ХЛАПЯНІК.

Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў накіравана:
за добрасумленную працу ў сістэме аўтамабільнага транспарту, асабісты ўклад у павышэнне якасці аўтатранспартных паслуг на тэрыторыі г. Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка – вадзіцелю аўтамабіля 6-га разраду аўтаатрада прыгарадных, міжгародніх і міжнародных перавозак ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы» Андрэю КІСЛЯКУ;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяна-
лізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка – дарожнаму рабочаму філіяла КУП «Брэстабл-
дарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ № 200 Сяргею ГАЎДЗІСУ.