У ляховичанина знакомый взял без спроса машину и совершил на ней двойное ДТП

Кошт забыўлівасці
Ляхавічанін меў звычку не зачыняць машыну – «хонду» 1992 г. в., дзе знаходзіліся «для зручнасці» і ключы ад замка запальвання. Машына стаяла каля шматпавярховіка на стаянцы. Забыўлівасцю скарыстаўся яго 23-гадовы знаёмы ўраджэнец Ганцавіцкага раёна, які прыехаў у госці. Дарэчы, ён ўжо меў праблемы з законам. На гэты раз вырашыў узяць машыну і пакатацца пасля таго, як убачыў, што гаспадара аўто няма дома. Аматара пракаціцца з ветрыкам не спыніла і тое, што ён знаходзіўся ў нецвярозым стане. Сеў за руль «хонды» і паехаў у Баранавічы, дзе ўчыніў двайное ДТЗ.
Доўгія рукі
Жыхар раёна 1971 г. н. выкраў з дома ў Ляхавічах, які будуецца, матэрыялы на суму больш за 200 рублёў.
Па абодвух фактах РАСК узбуджаны крымінальныя справы.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.

