ЦІКАВЫЯ КАНІКУЛЫ. Бібліятэчны экскурс «Восеньскія вандроўкі» ў музейным пакоі Падлескай сельскай бібліятэкі

Бібліятэчны экскурс «Восеньскія вандроўкі» адбыўся 5 лістапада ў музейным пакоі Падлескай сельскай бібліятэкі для выхаванцаў школьнага лагера пры Падлескай БШ.

Рабятам былі прапанаваны віктарына па старадаўніх прыладах працы і цікавы агляд музычных інструментаў і апаратаў, а таксама музычна-забаўляльная хвілінка.