Больш за сотню працаўнікоў аграпрамысловага комплексу краіны ўдастоены дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі. Сярод іншых гучаць прозвішчы ляхавічан

За добрасумленную працу, адданасць нялёгкай сялянскай справе ордэнам Пашаны ўзнагароджаны вадзіцель аўтамабіля ААТ «Шлях новы» Уладзімір Пабягайла. 

  Ён 33 гады за рулём аўтамабіля, і ўвесь гэты працоўны стаж зароблены ў адным сельгаспрадпрыемстве.
Вопытны вадзіцель ведае кожны дарожны метр па тэрыторыі гаспадаркі, як і кожны вінцік даверанай яму тэхнікі. На працягу больш чым 30 жніўных сезонаў Уладзімір Пабягайла сярод лепшых вадзіцеляў на адвозцы збожжа з поля на элеватар.

Падзяка Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў аб’яўлена інжынеру па працаёмкіх працэсах СВК «Ляхавіцкі» Анатолію Герасімовічу.
Пасада ў яго адказная і патрабуе пастаяннай увагі. Але са сваёй задачай адзін з самых вопытных работнікаў сельгаспрадпрыемства спраўляецца паспяхова. І з году ў год
з нецярпеннем чакае гарачай пары – жніва, калі пасаду інжынера змяняе на месца аператара ЗСК. Прозвішча Герасімовіча заслужана гучыць сярод перадавікоў жніва.