За зямлю трэба плаціць

1 верасня 2010 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.08.2010 № 420 ”Аб асобных пытаннях спагнання зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці”.
З 1 верасня зменены стаўкі зямельнага падатку на зямельныя ўчасткі, размешчаныя ў населеных пунктах, за межамі населеных пунктаў, зямельныя ўчасткі садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў (за выключэннем зямельных участкаў, па якіх у адпаведнасці з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь зямельны падатак бярэцца па стаўках зямельнага падатку на сельскагаспадарчыя землі сельскагаспадарчага прызначэння).
Таксама ўнесены змяненні і дапаўненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.03.2010 г. № 101 ”Аб спагнанні арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці” у частцы змянення каэфіцыентаў да кадастравага кошту зямельных участкаў пры вызначэнні арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці (далей — арэндная плата).
У сувязі з гэтым плацельшчыкам нашага раёна неабходна правесці пераразлік гадавых сум зямельнага падатку і арэнднай платы, унесці адпаведныя змяненні ў падатковыя дэкларацыі (разлікі), прадставіўшы іх у падатковую інспекцыю, а таксама заплаціць узнікшыя з-за пераразліку сумы вышэйуказаных плацяжоў (у тым ліку і даналічаныя сумы за верасень) не пазней бліжэйшага тэрміну, устаноўленага для іх уплаты.
У сувязі з пераразлікам сум названых плацяжоў неабходна адкарэкціраваць сумы іншых падаткаў і абавязковых плацяжоў, за-плаціць і ўнесці адпаведныя змяненні ў падатковыя дэкларацыі (разлікі) не пазней бліжэйшых тэрмінаў, устаноўленых для іх аплаты.
Змяненне парадку налічэння даных плацяжоў не прывяло да павелічэння сум, якія падлягаюць унясенню ў бюджэт для арганізацый, г. зн. падатковая нагрузка па даных плацяжах не ўзрасла.
Адбылося павелічэнне ўзроўню плацяжоў па зямельным падатку з фізічных асоб, якім зямельныя ўчасткі прадастаўлены на праве пажыццёвага спадчыннага ўладання, пастаяннага або часовага карыстання альбо прадастаўлены ў прыватную ўласнасць. Так, за зямельны ўчастак памерам 10 сотак, які знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, у залежнасці ад кадастравага кошту сума падатку складзе 8 тыс. руб., у межах горада — у сярэднім 12 тыс. руб. (у 2009 годзе 6 тыс. руб. і 10 тыс. руб. адпаведна).
Цяпер інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне, сельскімі Саветамі праводзіцца ўручэнне плацёжных паведамленняў на ўплату маёмасных падаткаў. Падатковая інспекцыя звяртаецца да ўсіх плацельшчыкаў з просьбай аб унясенні ў бюджэт неабходных сум датэрмінова ці не пазней устаноўленага заканадаўствам тэрміну ўплаты (15 лістапада 2010 года).
Анатолій ЖАБІК, начальнік інспекцыі МПЗ па Ляхавіцкім раёне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *