Мікалай МАРОЗ, старшыня Ляхавіцкага райвыканкама: Праграмма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026–2030 гады– гэта для кожнага і пра кожнага

Мікалай МАРОЗ, старшыня Ляхавіцкага райвыканкама:

– Сёння кожная задача, якая акрэслена праграмай, мае свой дакладны механізм рэалізацыі праз дзяржаўныя праграмы, якіх на бліжэйшую пяцігодку запланавана 20. Напрыклад, прыярытэт «Моцныя рэгіёны» прапаноўвае рэалізаваць праз праграмы «АПК будучыні», «Экалогія», «Нетры». Для нашага аграрнага раёна стаўка заўжды робіцца на развіццё сельскай гаспадаркі. Сёння ў прыярытэце будаўніцтва высакапрадукцыйнай сельскагаспадарчай вытворчасці. Беларусы павінны быць і далей забяспечаны высакаякаснымі, даступнымі прадуктамі харчавання. Разам з тым, канешне, неабходна думаць і пра пашырэнне экспартнага патэнцыялу. Моцны рэгіён той, у якім хочацца жыць, працаваць, ствараць сем’і. А значыць, мы павінны даць землякам магчымасць атрымаць жыллё, а праграмма накіроўвае нас на будаўніцтва жылых дамоў і з акцэнтам на арэнднае жыллё.

Мы гаворым пра стварэнне новых працоўных месцаў. Не менш важны аспект – інфраструктура: дарогі, развіццё грамадскага харчавання, медабслугоўванне і г. д. Таму праграмма – гэта для кожнага і пра кожнага. Нам з вамі будаваць моцны рэгіён, для гэтага ў нас усё ёсць.