Алімпіядны марафон. Як навучэнцы Ляхавіччыны справіліся з алімпіяднымі заданнямі па навучальных прадметах

Штогод навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна прымаюць удзел у рэспубліканскай алімпіядзе па навучальных прадметах. Сёлета з 31 кастрычніка па 15 лістапада на базе СШ № 1 і СШ № 2 прайшоў другі этап – раённы этап па 16 вучэбных прадметах.

Алімпіядныя заданні распрацаваны Акадэміяй адукацыі, і ва ўстановах адукацыі пры іх тыражаванні была забяспечана поўная канфідэнцыяльнасць. У другім этапе рэспублі-канскай алімпіяды свае веды дэманстравалі 230 навучэнцаў 8–11-х класаў, што на 78 чалавек больш у параўнанні з мінулым навучальным годам. Адначасова з навучэнцамі адказна працавалі і члены прадметных журы, у склад якіх увайшлі 70 вопытных педагогаў раёна.

У выніку 49 хлопчыкаў і дзяўчынак узнагароджаны дыпломамі аддзела па адукацыі райвыканкама: I ступені – дзевяць навучэнцаў, столькі ж – II ступені, 31 чалавек – дыпломам III ступені. У мінулым навучальным го-дзе ўсяго было 33 дыпламаваныя навучэнцы.
Сярод гарадскіх школ найбольшая колькасць дыпломаў у навучэнцаў СШ № 2, якія атрымалі 16 узнагарод. Сярод сельскіх устаноў адукацыі вылучыліся навучэнцы Начаўскай СШ, якія заваявалі тры дыпломы.
Калі летась у раёне было пяць уладальнікаў дыпло-маў I ступені, то сёлета – дзевяць. Гэта гімназісты Мілана Цімашкевіч (біялогія, настаўнік Аксана Гатоўчыц), Аляксандр Яварчук (геаграфія, Наталля Сапега-Панько), Паліна Погас (беларуская мова і літаратура, Святлана Ермаковіч), Паліна Праневіч (англійская мова, Вікторыя Салаўёва). Сярод пераможцаў і навучэнцы СШ № 1 – Ганна Шафранская (беларуская мова і літаратура, педагог Людміла Курловіч), Дар’я Скрыпнік (англійская мова, Алена Якубец), Арына Барысевіч (абслуговая праца, Іна Бортнік). Старшакласніца СШ № 2 Дзіяна Дыдышка стала лепшай у раёне па рус-кай мове і літаратуры (педагог Вераніка Кумейша). Гэтыя навучэнцы і летась паказалі лепшы вынік у раёне на другім этапе республіканскай алімпіяды. Сярод сёлетніх пераможцаў па беларус-кай мове і літаратуры і дзевяцікласнік Начаўскай СШ Алег Таўпека (педагог Ганна Мамедава). Днямі
адбудзецца адбор на абласны тур, і яго ўдзельнікамі стануць тыя навучэнцы, у якіх будзе вышэйшы рэйтынг сярод навучэнцаў Брэстчыны.
Святлана МАРГАЕВА, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

