Ляхавіцкая райбальніца атрымала важкую абноўку
Медыцынскі арсенал Ляхавіцкай ЦРБ днямі атрымаў важкую абноўку. Цяпер хірургічнае аддзяленне мае доўгачанае абсталяванне — лапараскапічную стойку. Усё дзеля паляпшэння якасці медабслугоўвання
– Такі сучасны высокатэхналагічны апарат — значны плюс да якасці работы нашай райбальніцы. Дзякуючы лапараскапічнай стойцы будзем праводзіць шэраг малатраўматычных лячэбных і дыягнастычных аперацый праз невялікія праколы з выкарыстаннем спецінструментаў. З дапамогай навінкі можна выдаляць апендыцыты, грыжы, камні ў жоўцевым пузыры. Выкарыстанне медапарата мае пэўныя перавагі, напрыклад, такое хіругічнае ўмяшанне – малаінвазіўнае. Перыяд рэабілітацыі пацыентаў аперыраваных з дапамогай лапараскопа значна карацейшы. Медыцынская ўстаноўка коштам 320 тысяч рублёў набыта за сродкі абласнога бюджэту, – расказвае галоўны ўрач УАЗ “Ляхавіцкая ЦРБ” Аляксей Майсей.
Падрабязнасці ў адным з нумароў «ЛВ»







