Насустрач УНС. Аляксей МАЙСЕЙ, галоўны ўрач УАЗ “Ляхавіцкая ЦРБ”

Аляксей МАЙСЕЙ, галоўны ўрач УАЗ “Ляхавіцкая ЦРБ”:

– Сёння ў краіне абмяркоўваецца Праект сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. Актыўна далучыліся да важнай тэмы і медыкі. Прыярытэт “Нацыяльная дэмаграфічная бяспека” ўключае праграму “ Здароўе нацыі”. Адна з задач якой – укараненне высокіх тэхналогій у медыцыне. Так, на пяцігодку ставіцца мэта –павялічыць колькасць малаінвазіўных аперацый у 1,5 раза. Для Ляхавіцкай ЦРБ з устаноўкай лапараскапічнай стойкі такая мэта дасягальная. Акрамя таго, распрацоўваем новыя і ўдасканальваем існуючыя мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку, дыягностыку і лячэнне захворванняў. Важным напрамкам гэтай работы з’яўляецца дыспансерызацыя. За 11 месяцаў 2025 года дыспансерызацыяй ахоплены 91 працэнт дарослых жыхароў раёна. Задача застаецца актуальнай і на 2026–2030 гады. Не менш важны падпункт праграмы “Здароўе нацыі”, які датычыць паляпшэння кадравай забяспечанасці. Укамплектаванасць урачамі на Ляхавіччыне складае 90 працэнтаў, сярэднім медыцынскім персаналам 94 працэнты. Кіраўніцтва райбальніцы працуе і ў прафарыентацыйным плане — сустрэчы са старшакласнікамі школ раёна, выдача мэтавых накіраванняў, удзел у размеркаванні выпускнікоў профільных ВНУ і ССНУ, так і з пытаннем замацавання маладых кадраў на першым месцы працы.