Гавораць дэлегаты Усебеларускага народнага сходу. Маргарыта Кухта-Маслоўская, дэпутат Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў

Маргарыта Кухта-Маслоўская, дэпутат Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў:
Перад тым як падысці да абмеркавання Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026–2030 гады, варта азірнуцца на вынікі мінулай пяцігодкі. Гэта той стартавы базіс, на аснове якога пачнём дасягаць новыя мэты. У складаных геапалітычных умовах, калі санкцыйны націск прымушаў беларускую эканоміку гібка адаптавацца і рэагаваць на складаную ў эканамічным плане сучаснасць, мы дасягнулі сацыяльнай стабільнасці, дабіліся паніжэння ўзроўню беспрацоўя і малазабяспечанасці, фіксуецца рэальны плюс даходаў насельніцтва і ВУП на душу насельніцтва. Разам з тым новая Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця выбудавана зыходзячы з геапалітычных крыніц уразлівасці для краіны. А гэта і геапалітычная нестабільнасць, запавольванне тэмпаў сусветнай эканомікі, слабы ўзровень лічбавізацыі эканомікі, дэмаграфічныя выклікі і г. д. Як адзначыў міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас абмеркавання дакумента з дэлегатамі Першага рэгіёна, праграма ўлічыла гэтыя выклікі і сфарміравала новы падыход да дзяржаўнага кіравання сацыяльна-эканамічным развіццём краіны. Вызначаны прыярытэты – іх сем, да кожнага свае канкрэтныя праграмы, свае лічбы і праекты. Безумоўна, хвалюе пытанне дэмаграфічнай бяспекі. І важным аспектам у праграме акрэслена развіццё мер па падтрымцы сем’яў для нараджэння дзяцей. А да гэтага падключаюцца шмат іншых аспектаў – гэта і ўмацаванне інстытута сям’і, захаванне традыцый і сямейных каштоўнасцей,
на гэта іграе і развіццё адукацыйнай прасторы, інфраструктуры для аздараўлення і вольнага часу. Сёння моладзь да пытання стварэння сям’і падыходзіць свядома: у аснову асноў ставіць стабільнась і дабрабыт. Важна мець свае квадратныя метры, ведаць, што заўтра будзе мірным і са смачным хлебам на стале, умоўна, ёсць адукацыйная інфраструктура, ёсць аб’екты для аздараўлення, стабільная работа і заработная плата. Лічу, што доўгачаканы басейн у райцэнтры дабавіць аргументаў на карысць Ляхавічаў, каб ствараць і жыць тут.
Зацікавілі падыходы ў выхаванні патрыётаў і падтрымцы моладзі. Лічу, што з моладдзю варта працаваць, давяраць, слухаць і больш уцягваць у грамадска-палітычнае жыццё. Сёння яна будуе сябе, і тое, што мы закладзём у моладзь зараз, дасць вынікі праз дзесяцігоддзі. Таму вяртаемся да традыцый – папулярызацыі працоўнай дзейнасці ў маладзёжным асяродку, яшчэ большая падтрымка праектаў і маладзёжных ініцыятыў. Важна не пакідаць моладзь на месцы са сваімі праблемамі, таму больш увагі дзейнасці маладзёжных грамадска-кансультатыўных структур. А гэта могуць узяць на сябе і райкам БРСМ, і раённыя Маладзёжныя саветы, і тыя, хто адказвае за моладзь па месцы вучобы і працы. І, што самае важнае, моладзь павінна быць у складзе органаў дзяржаўнага кіравання і самакіравання, побач з вопытнымі калегамі.
Гэта і вучоба, і настаўніцтва, і самарэалізацыя, і станаўленне як асобы, і давер. На гэта накіраваны задачы праграмы «Беларусь інтэлектуальная».
Увогуле, хутка дэлегаты УНС сустрэнуцца з землякамі, каб расказаць пра падыходы, прынцыпы і механізмы рэалізацыі праграмы. Хацелася б бачыць большую актыўнасць,
пачуць тое, што хвалюе, і, канешне, канкрэтныя прапановы.

