У эканоміцы не бывае дробязяў. Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў 25 сакавіка пабываў у Ляхавіцкім раёне ў ходзе рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці

Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў у ходзе рабочай паездкі ў Ляхавіцкі раён наведаў мясцовы льнозавод, дзе праведзена поўная мадэрнізацыя вытворчасці.

З 28 ільнозаводаў краіны на 10 праведзена мадэрнізацыя. У гэту дзясятку ўваходзіць і мясцовае перапрацоўчае прадпрыемства – ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”. У мінулую сераду на ім падчас рабочай паездкі ў наш раён пабываў Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік урада пазнаёміўся з работай сучаснай высокапрадукцыйнай лініі па перапрацоўцы льнотрасты, пацікавіўся пытаннямі арганізацыі ўсяго цыкла льновытворчасці – ад вырошчвання сыравіны да яе канчатковай перапрацоўкі.

Прэм’ер-міністр засяродзіў увагу і на асартыменце прадукцыі, якую выпускае завод. Наконт аднаго з яе відаў, няхай і не галоўнага – кастрабрыкетаў, – заўважыў, што з кастрыцы можна выпускаць не толькі паліва, а і экалагічную прадукцыю, якая вельмі папулярная ў Еўропе, да прыкладу, будаўнічыя матэрыялы: “З кастрыцы можна вырабляць брыкеты – як варыянт. Але, упэўнены, не адзіны”, – падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Прэм’ер-міністр пацікавіўся праблемамі вытворчасці, якія засталіся пасля мадэрнізацыі, эфектыўнасцю льноперапрацоўкі на прадпрыемстве, у маштабах вобласці і рэспублікі. Сваё бачанне задач і перспектыў выказалі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Ліс, намеснік Прэм’ер-міністра Міхаіл Русы, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

Больш высокія ў параўнанні з ляхавіцкімі паказчыкі, напрыклад, Пружанскага льнозавода тлумачацца добра адпрацаванай там тэхналогіяй. Мясцовая вытворчасць таксама набірае абароты, працуе ў тры змены. Паралельна з новай лініяй задзейнічана і старая, якая таксама выпускае прадукцыю. І гэта не ёсць дрэнна: навошта разбураць старое, калі яно працуе, заўважыў Прэм’ер-міністр.

Была засяроджана ўвага на перспектыўнай задачы ў маштабах краіны – цыкл перапрацоўкі льновалакна працягнуць вытворчасцю гатовай прадукцыі і прадаваць, у тым ліку на экспарт, яе, а не сыравіну.

Дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Скакун расказаў пра планы завода, работу па забеспячэнні вытворчасці якаснай сыравінай, пра плён ад дзейнасці швейнага цэха, фірменнага гандлю.

У эканоміцы не бывае дробязяў, у трывалай эканоміцы – тым больш. Выразным доказам гэтага з’яўляецца СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”. Прадпрыемства стала другім адрасам па маршруце рабочай паездкі Прэм’ер-міністра ў наш раён. Андрэя Кабякова цікавілі рэаліі і перспектывы сумеснага адкрытага  акцыянернага таварыства, рэнтабельнасць вытворчасці, затраты на тону прадукцыі. Дырэктар завода Вячаслаў Жукоўскі агучыў вытворчыя паказчыкі, расказаў пра тое, як ва ўмовах канкурэнцыі захоўваюць старыя і знаходзяць новыя рынкі збыту прадукцыі, што ў гэтым вырашальнае, пра эканамічны эфект мадэрнізацыі вытворчасці, якая тут практычна не спыняецца, іншыя складальнікі трывалай эканомікі.

Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ліс падкрэсліў, што прадпрыемства не толькі выпускае запатрабаваную прадукцыю, але і як перапрацоўшчык сыравіны нясе адказнасць за якасць малака ад пастаўшчыкоў, аказвае ім слушную дапамогу. І дадаў: “Трэба толькі не спыняцца, а развівацца далей”.

Дарэчы, у высокім узроўні мадэрнізацыі, культуры вытворчасці госці пераканаліся, пабываўшы ў цэхах прадпрыемства.

Кіраўнік урада цікавіўся і надзённым пытаннем сельскагаспадарчай накіраванасці – ходам веснавых палявых работ. Андрэй Кабякоў заўважыў, што хацеў на месцы ацаніць, наколькі меры, прадпрынятыя ўрадам і мясцовымі органамі ўлады, садзейнічаюць таму, каб зрабіць сур’ёзную заяўку на ўраджай-2015. Прэм’ер-міністр пабываў на полі  СВК “Ляхавіцкі”, дзе вялася сяўба яравога ячменю і падрыхтоўка плошчаў пад пасадку бульбы (ішла механізаваная ўборка камянёў). Пацікавіўся ў старшыні гаспадаркі Аляксандра Вітко забяспечанасцю ўдабрэннямі, гаруча-змазачнымі матэрыяламі на вясеннія палявыя работы, станам жывёлагадоўчай галіны, наяўнасцю кармавой базы і яе якасцю, надоямі, наогул вытворчасцю малака і мяса.

Дарэчы, у высокім узроўні мадэрнізацыі, культуры вытворчасці госці пераканаліся, пабываўшы ў цэхах прадпрыемства.

Кіраўнік урада цікавіўся і надзённым пытаннем сельскагаспадарчай накіраванасці – ходам веснавых палявых работ. Андрэй Кабякоў заўважыў, што хацеў на месцы ацаніць, наколькі меры, прадпрынятыя ўрадам і мясцовымі органамі ўлады, садзейнічаюць таму, каб зрабіць сур’ёзную заяўку на ўраджай-2015. Прэм’ер-міністр пабываў на полі  СВК “Ляхавіцкі”, дзе вялася сяўба яравога ячменю і падрыхтоўка плошчаў пад пасадку бульбы (ішла механізаваная ўборка камянёў). Пацікавіўся ў старшыні гаспадаркі Аляксандра Вітко забяспечанасцю ўдабрэннямі, гаруча-змазачнымі матэрыяламі на вясеннія палявыя работы, станам жывёлагадоўчай галіны, наяўнасцю кармавой базы і яе якасцю, надоямі, наогул вытворчасцю малака і мяса.

Андрэй Кабякоў у цэлым застаўся задаволены убачаным: тэхналагічныя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай насення, набыццём удабрэнняў, вырашаюцца ў нармальным рэжыме. Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што рашэнні ўрада,звязаныя з рэфінансаваннем запазычанасці прадпрыемстваў за гаруча-змазачныя матэрыялы і ўдабрэнні, спрацавалі: “Па раней выдзеленых крэдытных рэсурсах прадпрыемствы разлічваюцца і тут жа іх рэфінансуюць для ажыццяўлення бягучай дзейнасці ўжо ў 2015 годзе. Актыўна разгорнута работа па давядзенні да гаспадарак таварнага крэдыту на ГЗМ”.

Разам з тым кіраўнік урада адзначыў праблему – нераўнамернае развіццё гаспадарак: “Ёсць вельмі паспяховыя гаспадаркі, ёсць, на жаль, тыя, якія не спраўляюцца з пастаўленымі задачамі”. Задачай кіраўніцтва, перш за ўсё мясцовых органаў улады, і з’яўляецца “каб, скажам так, гэтыя элементы няроўнасці ў развіцці ў пэўнай ступені знівеліраваць”.

Старшыня аблвыканкама Анатолій Ліс падкрэсліў, што вялікіх праблем з пасяўной на Брэстчыне няма. Пры спрыяльным надвор’і сяўба ранніх яравых завяршыцца ў сціслыя тэрміны.

Вольга БАРАДЗІНА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Прэм’ер-міністр пабываў на СААТ «Ляхавіцкі малочны завод», дзе цікавіўся арганізацыяй перапрацоўчай вытворчасці.

На полі СВК «Ляхавіцкі» вялася сяўба яравога ячменю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *