Дэлегат Усебеларускага народнага сходу Маргарыта Кухта-Маслоўская сустрэлася з калектывам рэдакцыі раённай газеты «Ляхавіцкі веснік»

У цэнтры ўвагі — абмеркаванне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку.
- Беларусы жадаюць і далей жыць у міры, цвёрда стаяць на нагах у эканамічным плане, каб забяспечыць сабе і сваёй сям’і шчаслівае жыццё. Сёння на гэта нацэлена Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. Яе прыярытэты накіраваны на пераход да новай якасці жыцця кожнага беларуса. Гэта тлумачыць актыўнае абмеркаванне праекта праграмы. Дакумент жывы, можна сказаць, народны і адказвае на ўсе выклікі і пытанні сучаснасці, пры гэтым фарміруе вобраз краіны будучыні.

