Беларуска-расійскі напрамак. Экспарт, імпарт і сяброўства

Так было заўсёды: адна гісторыя, культура, агульныя карані. Нас навечна звязалі Вялікая Перамога, пасляваеннае аднаўленне, станаўленне, працвітанне, радасці і трывогі, спадзяванні і супрацоўніцтва ў многіх галінах.

Сярод шматлікіх шляхоў-дарог, што звязваюць нашы дзяржавы, ёсць і сцяжынкі, пракладзеныя з Ляхавіч у 24 рэгіёны Расійскай Федэрацыі. Знешнегандлёвыя стасункі толькі летась склалі 11181,5 тысячы долараў ЗША, у тым ліку экспарт 8292,9 тысячы долараў, імпарт 2887,8 тысячы долараў.

Што ляхавічане прадаюць у Расію? Па даных аддзела эканомікі райвыканкама — малочную прадукцыю, свініну, прадукты перапрацоўкі садавіны і агародніны, казеін, пластмасу і вырабы з яе, электрычныя машыны і абсталяванне, іх часткі і іншае. Асноўнымі экспарцёрамі прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю летась былі СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” (экспарт у Расію найбольшы ў раёне і склаў 5671,8 тысячы долараў), ЗТАА “БелДан”, райпо, ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод”, ТАА “Трансэлектракамплект”.

Толькі гандлем стасункі не абмяжоўваюцца. Адміністрацыі нашага раёна і горада Ялутараўск Цюменскай вобласці падпісалі пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей. Горад мае багатую культурную спадчыну, у рэгіёне працуюць перапрацоўчыя прадпрыемствы. Пакуль што ідзе завочнае знаёмства паміж гарадамі, распрацаваны план сумесных мерапрыемстваў, але неўзабаве наладзяцца больш цесныя стасункі, у тым ліку культурныя і гандлёвыя. З 25-ым рэгіёнам Расійскай Федэрацыі бу-

дзем супрацоўнічаць у многіх галінах народнай гаспадаркі.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *