Свята, якое дорыць любоў. Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і хрысціяне каталіцкай канфесіі

Ад усёй душы віншуем вас са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем. Гэта вялікае свята нясе ў сабе духоўнае адзінства, збліжае сэрцы людзей, умацоўвае традыцыі нашых продкаў.
Уваскрэсенне Хрыстова – свята абнаўлення, невычарпальная крыніца высокіх духоўных каштоўнасцяў. Яно дорыць людзям жыватворнае святло любві і міру, радасці і надзеі. У велікодныя дні ўсіх перапаўняе пачуццё глыбокай непадробнай радасці і імкненнt тварыць добрыя справы, акружаць цяплом і клопатам тых, хто мае патрэбу ў падтрымцы і спагадзе.
Шчыра жадаем, каб гэта вясенняе свята сагрэла вашы сэрцы радасцю і цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі, прынясло ў вашы дамы ўзаемаразуменне і шчасце, павагу і любоў. Моцнага вам здароўя, міру, дабрабыту і светлага настрою!

Раённы выканаўчы камітэт.                                                Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *