Ала ў нашых сэрцах. 14 студзеня ў раскладзе школ Беларусі, у тым ліку і Ляхавіччыны, прайшоў асаблівы занятак – Адзіны ўрок памяці

14 студзеня ў раскладзе школ Беларусі, у тым ліку і Ляхавіччыны, прайшоў асаблівы занятак – Адзіны ўрок памяці, прысвечаны адной з жудасных трагедый Вялікай Айчыннай вайны, што здарылася ў палескай вёсцы Ала.

Раніцай 14 студзеня 1944 года атрад фашыстаў акружыў мястэчка. Людзей заганялі ў дамы і падпальвалі. Тых, хто спрабаваў уцячы, расстрэльвалі. За некалькі гадзін было забіта 1 758 мірных жыхароў, сярод якіх 950 дзяцей. Ала перастала існаваць. Гэта не баявыя страты, а загадзя спланаваны акт генацыду супраць мірнага насельніцтва.
Пасля вайны на месцы спаленай вёскі ўзведзены мемарыяльны комплекс.
Інфармацыйныя гадзіны, якія прайшлі ва ўстановах адукацыі Ляхавіччыны, – гэта напамін пра каштоўнасць міру і пра абавязак падрастаючага пакалення памятаць пра кожную ахвяру, каб трагедыя вёскі Ала ніколі
не паўтарылася. Пра гэта – у кожным тэлеграм-канале школьных газет Ляхавіччыны