Правілы для дрона
Старшы інспектар ААПП Ляхавіцкага РАУС Іван КАРПОВІЧ нагадвае пра правілы выкарыстання паветранай прасторы ў Рэспубліцы Беларусь.
Выкарыстанне паветранай прасторы грамадзянскімі БЛА ў Рэспубліцы Беларусь дазваляецца толькі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.
Пасля набыцця БЛА юрыдычныя асобы (ІП) абавязаны паставіць іх на дзяржаўны ўлік (норма Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2023 г. № 297
«Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў»).
Палёты БЛА, пастаўленых на дзяржаўны ўлік, дазваляюцца пасля атрымання дазволу на выкарыстанне паветранага транспарту, для чаго неабходна:
✓ атрымаць дазвол на правядзенне аэрафотаздымкі (пры планаванні яе выканання);
✓ пры неабходнасці атрымаць дазвол на выкананне палёту БЛА ў паветранай прасторы забароненай зоны;
✓ падаць заяўку на выкарыстанне паветранай прасторы. Асноўны варыянт падачы – выкарыстанне вэб-сэрвісу «КПТС Інтэрнэт-Заяўка» (для яго выкарыстання неабходна заключэнне дагавора з ДП «Белаэранавігацыя», падрабязней на сайце www.ban.by).
Акрамя таго, давядзецца запытаць дазвол на выкарыстанне паветранай прасторы ў цэнтры адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху.
За парушэнне Правіл выкарыстання паветранай прасторы артыкулам 18.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе накладання штрафу: для фізічнай асобы – у памеры да 20 базавых велічынь; для юрыдычнай асобы – да 50 базавых велічынь. За паўторнае правапарушэнне на працягу года: для фізічнай асобы – у памеры ад 10 да 50 БВ; для юрыдычнай асобы –
ад 20 да 100 БВ.

