Тое, што заўжды гучыць актуальна. Тэма чарговай сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з калектывамі Ляхавіцкага раёна адлюстравала неабходнасць абмеркаваць пачутае падчас работы УНС

Усебеларускі народны сход стаў пляцоўкай важных рашэнняў, у многім лёсавызначальных для Беларусі і беларусаў. Тое, што датычыць дабрабыту кожнага з нас, якія мы, беларусы, ставім задачы на бягучую пяцігодку, якім шляхам пойдзем далей, што маем сёння, – пра гэта і многае іншае гаворым адкрыта, шчыра, гаворым, рэальна гледзячы на свет. Менавіта такім было Пасланне Прэзідэнта – сучасным, лагічным, прынцыповым, сумленным – такім, якое закранула кожнага беларуса. Таму тэма чарговай сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з калектывамі раёна адлюстравала неабходнасць абмеркаваць пачутае падчас работы УНС.
ІПГ пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Юрыя Чаранкевіча працавала ў калектыве ЗАТ «Ляхавіцкі завод «Металапластмас». Прадпрыемства з амаль паўвекавой гісторыяй на эканамічнай карце раёна зарэкамендавала сябе як структура, якая не спыняецца перад складанасцямі, ідзе намечаным курсам і дае гарантаванае месца працы і стабільны заробак для ляхавічан. Завод стаў адным з брэндаў Ляхавіччыны – яго прадукцыя вядома і запатрабавана далёка за межамі раёна. Менавіта пра такі падыход і гаварыў Кіраўнік дзяржавы падчас Паслання, закранаючы тэму дасягненняў беларусаў за мінулую пяцігодку. Усё, што мы дасягнулі, гэта вынік вялікай шматгадовай працы ўсіх беларусаў – ад сельскага працаўніка да навукоўца. Таму сёння варта ісці наперад, упэўнена прытрымліваючыся сваёй міралюбівай палітыкі. Кіраўнік дзяржавы абазначыў дзесяць стратэгічных задач на бліжэйшую перспектыву. Пра гэта і гаварылі падчас сустрэчы.
– Кожны з нас павінен усвядоміць галоўнае: ад нас залежыць наша жыццё. Маючы пэўны эканамічны падмурак, мы ведаем, як зрабіць жыццё лепшым, мы ставім упаўне рэальныя задачы. Вам як вытворцам асабліва вядома, што значыць мець свой тэхналагічны суверэнітэт. Несправядлівая санкцыйная палітыка супраць
нашай краіны прымусіла чарговы раз задумацца над тым, што мы не павінны ні ад каго залежаць. Ніякія паломкі не павінны прымусіць нас чакаць запчасткі з замежжа па некалькі месяцаў, усё павінна быць тут на месцы, сваё, – адзначыў Юрый Чаранкевіч.
Сваімі ўражаннямі ад Паслання Прэзідэнта падзя-лілася дэлегат УНС Маргарыта Кухта-Маслоўская.
– Заўжды кранае, што Прэзідэнт адкрыта гаворыць
пра тое, што нас чакае ў будучыні, якія задачы мы павінны вырашыць, каб жыць незалежна і мірна. Так і павінен весці
дыялог са сваім народам моцны лідар. Сёння тое, пра што гаварыў Аляксандр Лукашэнка некалькі гадоў назад, гучыць пацвярджальна і актуальна. У кантэксце энергетычнай незалежнасці ўспомніце, як краіны-суседкі «суперажывалі» на тэму будаўніцтва АЭС. А сёння імкнуцца самі паўтарыць беларускі вопыт: Літва плануе развіваць ядзерную энергетыку, жадае мець сваю атамную электрастанцыю. Разумеем, на кану энергетычная самастойнасць. АПК – наша
ўсё. Гэта цэнтр эканамічнай сілы і дабрабыту. Таму сюды ўсю моц – і ў першую чаргу кадравую! Галіну варта асучасніць. Ляхавіччыну чакае важкі будаўнічы плюс – тры малочнатаварныя комплексы стануць штуршком да важкіх вынікаў. А за гэтым падцягнецца і інфраструктура, якая ў многім вызначальная, калі моладзь вырашае асабліва жыллёвае пытанне. Хочацца бачыць сваю малую радзіму месцам, якое апраўдвае сучасныя чаканні моладзі. У якасці бонуса да апошняга аргумента – пачатак будаўніцтва ў Ляхавічах басейна – жаданне многіх ляхавічан. Яшчэ адзін аспект, які гучаў падчас паслання, – адказ ад стэрэатыпаў і заходнееўрапейскіх тэндэнцый наконт стварэння сем’яў. У плане матэрыяльным у нашай краіне зроблена шмат, каб маладыя мамы ўпэўнена адчувалі сябе падчас дэкрэтнага водпуску, а ў чаканні малыша атрымлівалі неабходную меддапамогу. Матэрыяльная падтрымка сем’ям з дзецьмі працягнецца і ў бягучай пяцігодцы. Наш вобраз жанчыны –
гэта шчаслівая мама, разам з тым дзелавая і паспяховая, якая ўмее сябе праявіць і рэалізаваць. Пагадзіцеся, як жа прыгожа ў навагоднюю ноч прагучала, што 2026 год – Год беларускай жанчыны, – адзначыла Маргарыта Кухта-Маслоўская.
– Беларусь і яе лідар – гэта ўжо вядомы брэнд стабільнасці. Мы «частка сусветнай большасці», куды ўваходзяць Кітай, Індыя, Расія, краіны
Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. З намі жадаюць гаварыць на нашай міралюбівай мове, беларусам ёсць што паказаць свету – за намі якасць! – падсумаваў Юрый Чаранкевіч.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

