З Кітая – з тэхнічным прывітаннем! Адрасам чарговага кітайска-беларускага партнёрства стаў Ляхавіцкі кансервавы завод

Тое, што Беларусь – частка вялікай сусветнай супольнасці, сумнявацца не даводзіцца. Ляхавічане на сваіх прыкладах дэманструюць вынік міралюбівай палітыкі – з намі добра сябраваць і надзейна працаваць. А адрасам чарговага кітайска-беларускага партнёрства стаў Ляхавіцкі кансервавы завод.
В ыконваючы абавязкі дырэктара ААТ Юрый Цюлянкоў з 12 па
14 студзеня наведаў некалькі кітайскіх гарадоў, каб асабіста пратэсціраваць абсталяванне, якое ў хуткім часе прыбудзе на ляхавіцкае прадпрыемства.
Справа ў тым, што некаторыя лініі па падрыхтоўцы агародніны патрабуюць замены. Пастаўшчыка сучаснага абсталявання знайшлі ў Кітаі, тым больш калі такі партнёр правераны часам. Набывалі некалькі гадоў назад абсталяванне для выпуску прадукцыі ва ўпакоўцы «Bag-in-box».
– На мінулым тыдні наведалі Кітайскую Народную Рэспубліку, сустрэліся з калегамі-партнёрамі. Сустрэча атрымалася двухбакова выгаднай. Па-першае, на ўласныя вочы хацелася пераканацца ў якасці закупляемага абсталявання, пратэсціраваць на сваёй
агародніне. Вывучылі ўсе этапы тэхналагічнага працэсу. Што вельмі важна, пастаўшчыкі ўлічылі ўсе нашы пажаданні і заўвагі. Перагаворы прайшлі паспяхова. Спачатку наведалі кампанію «Xi’an Shibo Fluid Technology Co., Ltd» у горадзе Сіань, дзе вырабляюць абсталяванне, якое пастаўляецца. У горадзе Нінбо тэсціравалі абсталяванне ліній перапрацоўкі бульбы, морквы, капусты.
Па-другое, мы пакінулі каталогі нашай прадукцыі і разлічваем, што намі зацікавяцца. Напрацоўкі і ў гэтым плане ёсць, – расказаў Юрый Цюлянкоў.
На заводзе перакананы, што прадукцыя і яе ўпакоўка павінны адпавядаць запытам пакупнікоў. Сёння ёсць пэўны попыт на прадукцыю ва ўпакоўках тыпу дой-пак, стык і сашэ. Таму лагічным было прааналізаваць магчымасць выпускаць соусы, джэмы ў такіх варыянтах. А Кітай можа даць такі вопыт. Таму, як расказаў Юрый Цюлянкоў, у Шанхаі наведаў завод-вытворцу машын FFS, FS для пакетаў тыпу дой-пак, стык і сашэ, пазнаёміўся з аўтаматызацыяй працэсаў упакоўкі. Было важна паглядзець, ці будзе магчымым такую тэхніку ўмясціць у рамкі работы Ляхавіцкага кансервавага завода. Па-за планам паездкі атрымалася вывучыць вопыт кітайскіх калег у плане закатачнага працэсу: магчыма, абсталяванне – аўтаматызаваныя машынкі для закатак паў- і трохлітровых слоікаў – можна будзе таксама набыць тут.
– Будзем спадзявацца, што ў першым квартале абсталяванне зойме месца ў цэхах завода. З новай тэхнікай да нас прыедзе і спецыяліст, які разам з нашай інжынернай службай будзе наладжваць працэс работы і навучаць нашых спецыялістаў, – расказаў Юрый Цюлянкоў.
Варта адзначыць, што ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» набывае лінію па перапрацоўцы бульбы і морквы, а таксама лінію
па перапрацоўцы капусты ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, уключанага ў пералік «Рэгіянальная ініцыятыва». Фінансаванне праекта – крэдыт ААТ «ААБ Беларусбанк».
– Асобна хочацца сказаць пра тое, як да нас, беларусаў, ставяцца кітайскія партнёры. Той факт, што да нашага прыезду на заводзе былі вывешаны беларускія дзяржаўныя сцягі, гаворыць пра вялікі аўтарытэт краіны і яе лідара. Нас паважаюць і нам давяраюць, а мы ў адказ не маем права падвесці. Сёння Кітай – гэта і вялікая прастора, дзе мільёны тэхнічных магчымасцей для нас, гэта і рынак, на якім запатрабавана наша прадукцыя. Думаю, гэта толькі пачатак нашага плённага супрацоўніцтва, – адзначыў Юрый Цюлянкоў.
Маргарыта Кухта-Маслоўская.

