«Рэд скарлет» з Русінавічаў

Вясна сёлета хоць і ранняя, але капрызная. А хлебароб робіць сваю справу – пры першай жа магчымасці  пасяўная тэхніка ў полі. Напрыклад, ільнозавод дасявае апошнія гектары льну. Пасля таго, як 80 гектараў даўгунцу пасее СВК “Жарабковічы”, з ільном земляробы  “разлічацца”. СВК “Шлях новы” і “Жарабковічы” хутка  закончаць работу на плантацыях цукровых буракоў.

А СВК “Ляхавіцкі” першым прыступіў да пасадкі бульбы. Намеснік старшыні сельгаскааператыва Іван Вітко ўпэўнены, што наступіў самы спрыяльны час.

Сёлета пад другі хлеб у гаспадарцы падрыхтавана 175 гектараў зямель, якія запраўлены ўгнаеннямі згодна тэхналогіі, падабраны і выдатныя ўраджайныя сарты насеннага матэрыялу. У Русінавічах пасаджаны першыя 14 гектараў бульбы сорту “рэд скарлет”. Паколькі ён тут прыжыўся і дае добры ўраджай, то і зойме 50 гектараў – амаль трэцюю частку ўсёй плошчы. Па меншай мерыяшчэ 5 сартоў бульбы будзе пасаджана ў “Ляхавіцкім”: “скарб”, “янка”, “уладар”, “рока”, “арызона” – усе выпрабаваныя на ўраджайнасць. Іван Вітко адзначае, што на ўраджайнасць істотна ўплывае тэхналогія пасадкі (глыбіня, адлегласць паміж радамі і клубнямі). Сёлета бульбасаджалкі вывелі на поле Сяргей Алейнікаў і Алег Шклянік – спрактыкаваныя механізатары.

Усяго па раёне плануецца пасадзіць 500 гектараў бульбы. Акрамя “Ляхавіцкага”, вырошчваць ”другі хлеб” намераны СВК “Жарабковічы”, пад які адведзена 165 гектараў, ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” –
150 гектараў і ДП “Нача” – 10 гектараў. На чарзе сяўба кукурузы.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *