У ляхавіцкай купалаўцы прайшла сустрэча з таленавітым земляком Аляксандрам Бадаком

Бываюць сустрэчы, якія захопліваюць, заварожваюць з першых хвілін, і нават не заўважаеш, наколькі хутка пралятае час. Менавіта такі шчыры дыялог пад назвай “Зямляк. Пісьменнік. Юбіляр” адбыўся ў ляхавіцкай купалаўцы
Госць сустрэчы, у якой удзельнічалі дарослыя і школьнікі, — таленавіты зямляк Аляксандр Бадак, які нарадзіўся ў вёсцы Туркі. У сучаснай беларускай літаратуры ён добра вядомы як Алесь Бадак — празаік, паэт, дзіцячы пісьменнік, публіцыст, перакладчык. Яшчэ ён – дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Яркая творчая асоба — кавалер ордэна Францыска Скарыны , лаўрэат Рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты купідон», Прэміі СНД «Зоркі Садружнасці”.
Сімвалічна, што сустрэча з Алесем Бадаком адбылася падчас тыдня роднай мовы і не дзіўна, што зацікаўлены дыялог ішоў на беларускай мове. Гучалі вершы Алеся Балака ў выкананні аўтара і прысутных. Не толькі таленавітыя ляхавічане, але і госці з Баранавічаў чыталі свае вершы, спявалі, задавалі пытанні.
Панавала творчая атмасфера. Сустрэча, напэўна, пакіне след у сэрцах землякоў і надоўга запомніцца.




















