У Ляхавічах прайшоў мітынг «Доблесць, сіла, адвага і гонар», прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Святочныя ўрачыстасці ў Ляхавічах пачаліся з ускладання вянкоў да брацкай магілы на плошчы Перамогі і мітынга «Доблесць, сіла, адвага і гонар».
Сярод удзельнікаў — краўніцтва раёна, арганізацый і прадпрыемстваў Ляхавіччыны, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў гарадскіх школ.
Тым часам у Ляхавіцкім гарадскім Доме культуры пачала работу выстава ўзорнай дзіцяча-юнацкай студыі выяўленчага мастацтва «Апалон» «Абаронцам Айчыны прысвячаецца», землякоў запрасілі на святочны канцэрт «У імя міру на зямлі».










