Беларусь – гарант сямейных каштоўнасцей

Сакавік – месяц асаблівы, напоўнены цудоўным вясновым водарам, пяшчотай Дня жанчын і ўрачыстасцю Дня Канстытуцыі. У 2026 годзе, аб’яўленым у нашай краіне Годам беларускай жанчыны, святкаванне дня нараджэння Асноўнага Закона набывае асаблівы сэнс.
Для кожнай беларускі Канстытуцыя – гэта не проста прававы фундамент, а рэальнае законнае права на мір, стваральнасць, мацярынства. Як лідар жаночага руху Ляхавіччыны падкрэслю: у нашай Канстытуцыі закладзены генетычны код беларускага народа, яго вернасць традыцыям. У артыкулах Асноўнага Закона дакладна і адназначна напісана, што асновай выжывання беларусаў як нацыі з’яўляецца тое, што пад шлюбам маецца на ўвазе саюз мужчыны і жанчыны. І як тут не ўзгадаць жах, які прапагандуюць на Захадзе, – аднаполыя шлюбы! У свеце, дзе размываюцца маральныя арыенціры, Беларусь прытрымліваецца сапраўдных каштоўнасцей. Пад надзейнай абаронай дзяржавы – сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства.
І для жанчын Ляхавіччыны – гэта ўпэўненасць у тым, што для іх гарантавана права на вучобу і працу, што іх дзеці будуць расці ў суверэннай дзяржаве, што быць мнагадзетнай маці – гэта ганарова
і прэстыжна. Тое, што 2026 год прысвечаны беларускай жанчыне, – заслужанае прызнанне ролі прадстаўніц прыгожай паловы ў станаўленні незалежнай Беларусі. Неаднойчы наш Прэзідэнт гаварыў пра тое, што беларуская жанчына – самая актыўная і стваральная частка грамадства.
Канстытуцыя – гэта не толькі правы, дакумент прадугледжвае і абавязкі. Адзін з якіх у дачыненні маці і бацькі – выхоўваць дзяцей, вучыць іх паважаць законы сваёй краіны, клапаціцца пра пажылых…
У раённай арганізацыі БСЖ мы на гэтым робім асаблівы акцэнт. На Ляхавіччыне жывуць тысячы працавітых жанчын, для якіх Канстытуцыя – гэта рэальныя гарантыі. Размова ідзе пра сацыяльныя
льготы, водпуск па доглядзе дзіцяці, падтрымка шматдзетных сем’яў. І самае галоўнае, права выхоўваць дзяцей у атмасферы духоўных каштоўнасцей. Год беларускай жанчыны – цудоўная нагода сказаць у чарговы раз дзякуй прадстаўніцам прыгожай паловы за іх мудрасць,
цярпенне, любоў і спагаду.
Наша Канстытуцыя – гарант міру. Мы, жанчыны ляхавіцкага краю, зробім усё неабходнае, каб Радзіма заставалася краінай шчаслі-
вых сем’яў.
Вольга БУРАК, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын».
Артыкул 32.
Шлюб як саюз жанчыны і мужчыны, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.
Жанчына і мужчына па дасягненні шлюбнага ўзросту маюць права на добраахвотнай аснове ўступіць у шлюб і стварыць сям’ю. Сужэнцы маюць роўныя правы ў шлюбе і сям’і.

