Моцныя рэгіёны – дзяржаўны прыярытэт


Забеспячэнне комплекснага падыходу да росту дабрабыту насельніцтва ў рэгіёнах, раўнамернае развіццё тэрыторый, недапушчэнне разрыву паміж горадам і сялом, сталіцай
і рэгіёнамі – асноўныя задачы ўнутранай палітыкі рэспублікі.
Стварэнне ўмоў для ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый –
адна з важнейшых стратэгічных мэт дзяржаўнай палітыкі, дасягненне якой дае магчымасць забяспечваць нацыянальную харчовую бяспеку, канкурэнтаздольнасць аграрнай эканомікі і дабрабыт грамадзян краіны.

Эканоміка – база

За 20 гадоў па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы ў Беларусі рэалізавана серыя дзяржпраграм па развіцці сельскіх тэрыторый, аграпрамысловага комплексу: Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі на 2005–2010 гады; Дзяржаўная праграма ўстойлівага развіцця вёскі на 2011–2015 гады; Дзяржаўная праграма развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016–2020 гады; Дзяржаўная праграма «Аграрны бізнес» на 2021–2025 гады. А ў снежні 2025 года была зацверджана яшчэ адна маштабная Дзяржаўная праграма «АПК будучыні» на 2026–2030 гады. Гэта сведчыць аб паслядоўнасці ў развіцці аграпрамысловага комплексу краіны.
Сёння мы назіраем відавочны станоўчы эфект: вырас узровень сельскагаспадарчай вытворчасці, з’явіліся аграгарадкі з сучаснай інфраструктурай, развіваюцца фермерскія гаспадаркі і аграэкатурызм.

Ключавая канцэпцыя сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі новага пяцігоддзя – сфарміраваць самадастатковую і канкурэнтаздольную дзяржаву, у цэнтры ўвагі якой – чалавек.

Асноўная мэта – пераход да новай якасці жыцця кожнага беларуса.
Асноўны вектар рэгіянальнай палітыкі – стварэнне спрыяльных умоў для працы, вядзення бізнесу, самарэалізацыі і камфортнага жыцця людзей у любым населеным пункце краіны.
Сярод асноўных вынікаў рэгіянальнага развіцця – нарошчванне эканамічнага патэнцыялу за кошт росту валавога рэгіянальнага прадукту ва ўсіх рэгіёнах (ад 101,8 працэнта ў Віцебскай вобласці да 110,6 працэнта – у Брэсцкай).
Відавочна, што захоўваецца дадатная дынаміка ў рэгіянальным развіцці.Прамысловы комплекс рэгіёнаў характарызуецца ўстойлівай працай.
Не толькі захаваны аб’ёмы вытворчасці, але і сфарміраваны новыя
кропкі росту. Рэалізаваны шэраг інвестыцыйных праектаў па стварэнні новых вытворчасцей і рабочых месцаў, асваенні новых відаў прадукцыі і глыбокай перапрацоўцы мясцовых сыравінных рэсурсаў.
Тэмп вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі за пяцігодку ў цэлым па краіне склаў 104,2 працэнта да 2020 года. У 2025 годзе аграрыі краіны дасягнулі рэкорднай адзнакі ў 9,1 мільёна тон сабра-
ных збожжавых, 5,8 мільёна тон цукровых буракоў, станоўчыя вынікі атрыманы па зборы бульбы (113,0 працэнта да 2024 года) і агародніны (106,5 працэнта). У пяцігодцы краіна перасягнула шасцітысячную мяжу па сярэднім надоі на карову (пры гэтым у 2025 годзе Брэсцкая вобласць дасягнула адзнакі 8 тысяч кілаграмаў.

У параўнанні з 2000 годам наша краіна практычна ў 3 разы павялічыла гэты паказчык (у сярэднім па рэспубліцы надой на карову ў той перыяд склаў 2 154 кілаграмы).

За 5 гадоў гадавы валавы надой малака па сельскагаспадарчых арганізацыях Ляхавіцкага раёна павялічыўся на 26 тысяч тон, або на 47 працэнтаў (у 2020 годзе – 54 550 тон). Прадукцыйнасць дойнага статка вырасла да 2020 года на 2,1 тысячы кілаграмаў і ў 2025 годзе перасягнула сямітысячную мяжу (7 276 кілаграмаў), сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы выраслі на 122 грамы (да 692 грамаў).
За 2021–2025 гады ў сельскую гаспадарку накіравана больш за 200 мільёнаў рублёў інвестыцый, у тым ліку больш за 50 мільёнаў рублёў – на будаўніцтва буйных жывёлагадоўчых аб’ектаў. Уведзена ў эксплуатацыю 9 жывёлагадоўчых аб’ектаў, набыта больш за 250 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання. За 2021–2025 гады тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 132,5 працэнта пры даведзеным заданні 117,8 працэнта.

Блізка да кожнага

Даступныя сучасныя школы і дзіцячыя сады, якасная медыцынская дапамога, шматфункцыянальныя фізкультурна-аздараўленчыя комплексы – усё гэта неад’емныя складнікі формулы «моцныя рэгіёны».

Давайце звернем увагу толькі на некаторыя факты.
►За мінулую пяцігодку ў Ляхавіцкім раёне ўведзена 32 280 квадратных метраў жылля.
►Абнаўляецца медыцынскае абсталяванне.У 2025 го-
дзе для Ляхавіцкай ЦРБ набыта лапараскапічная стойка коштам 320 тысяч рублёў (абласны бюджэт). Атрымана абсталяванне па льготным крэдыце КНР: сучасны апарат УГД экспертнага класа і відэакаланаскапічная ўстаноўка. Паступіла буйная партыя абсталявання на суму 580 тысяч рублёў (абласны бюджэт): рэанімацыйныя ложкі, гемадынамічныя маніторы, новыя апараты ШВЛ і наркозна-дыхальны апарат, электракаагулятар для хірургаў. Аўтапарк ЦРБ папоўніўся: аўтамабілем «Джылі»; першым перасоўным ФАПам (закуплены за кошт рэспубліканскага бюджэту па дзяржпраграме развіцця першаснай меддапамогі ў вёсцы); аўтамабілем «Газэль NEXT» (набыты на сродкі раённага суботніка), які выкарыстоўваецца для дастаўкі пацыентаў на гемадыяліз у Баранавічы.
У Ляхавіцкай ЦРБ працягваецца капітальны рамонт, які закрануў стацыянары педыятрычнага, хірургічнага, тэрапеўтычнага, неўралагічнага аддзяленняў. Агульны кошт праекта 3,7 мільёна ​​рублёў (абласны бюджэт).
►Пачаты работы па падрыхтоўцы будаўнічай пляцоўкі па аб’екце «Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ў горадзе Ляхавічы». У шматфункцыянальны комплекс будуць уваходзіць плавальны басейн (пяць дарожак па 25 метраў, міні-басейн для навучання дзяцей плаванню, трэнажорная зала). На 2026 год абласным бюджэтам выдзелена на будаўніцтва 4 мільёны рублёў. Здача аб’екта плануецца ў 2027 годзе.