Пытанні культурнай важнасці. Установы культуры Ляхавіцкага раёна падвялі вынікі работы за 2025 год

Ляхавіччына – раён культурны, тут шануюць і захоўваюць народныя абрады і традыцыі, праводзяцца разнастайныя святы, шмат робіцца, каб жыццё землякоў – дарослых і дзяцей – было цікавым, змястоўным і насычаным.

Нашы самадзейныя артысты і калектывы вядомы далёка за межамі раёна. Пра здабыткі і дасягненні, пастаўленыя задачы ішла размова падчас падвядзення вынікаў работы ўстаноў культуры Ляхавіцкага раёна за 2025 год.

Справаздачу аб зробленым у мінулым годзе трымалі кіраўнікі структурных падраздзяленняў. Дырэктар раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Юрый Грынь падкрэсліў, што работнікі ўстаноў культуры пастаянна разнастаяць падыходы і прыдумваюць новыя фішкі ў арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Прычым стараюцца ахапіць як мага больш людзей. Разам з гарадскімі жыхарамі не забываюць і пра адпачынак вяскоўцаў, у тым ліку і тых, хто жыве ў аддаленых і маленькіх вёсках, дзе няма СДК. Гэта і святы вёскі, канцэртныя праграмы, выставы прыкладной творчасці, выезды мабільнай установы культуры «Аўтаклуб». Для арганізацыі вольнага часу насельніцтва ў мінулым годзе было праведзена больш за 5 000 культурна-масавых мерапрыемстваў. Для развіцця творчых здольнасцей землякоў у клубных установах дзейнічаюць 156 фарміраванняў (74 з якіх – дзіцячыя) рознай жанравай накіраванасці. Званне «народны» і «ўзорны» носяць 19 калектываў. З кожным годам расце мастацкі і выканальніцкі ўзровень калектываў, майстроў народных промыслаў і рамёстваў. Нашы творчыя землякі ўдзель-нічаюць і перамагаюць у шматлікіх творчых конкурсах абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.
З году ў год суквецце дыпломаў пераможцаў шматлікіх конкурсаў збіраюць вучні і настаўнікі Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. І ўсё гэта паралельна выкананню асноўнай функцыі ўстановы – рэалізацыя адукацыйнай праграмы дадатковага навучання дзяцей і моладзі ў сферы музыкі, харэаграфічнага і выяўленчага мастацтва. Як падкрэсліла дырэктар установы Марына Галушка,
галоўная задача педагогаў – выхаванне эстэтычнай, высока-
культурнай і інтэлектуальнай асобы. Педагогі дапамагаюць хлопчыкам і дзяўчынкам раскрываць свае здольнасці па трох асноўных напрамках – музычным, харэаграфічным, выяўленчым. У Ляхавіцкай ДШМ займаецца 410 вучняў.
Сетка публічных бібліятэк Ляхавіцкага раёна сёння – гэта цэнтральная раённая бібліятэка, раённая дзіцячая, 16 сельскіх і бібліёбус. Дырэктар раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вольга Пляшэвіч расказала, што колькасць чытачоў у бібліятэках раёна складае 10,1 тысячы, кнігавыдач – 144,3 тысячы. Бібліятэкі раёна аказваюць 24 віды платных паслуг, за мінулы год іх аказана на суму больш за 12 тысяч рублёў. Сярод асноўных задач на сёлета Вольга Пляшэвіч назвала забеспячэнне высокай якасці бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў паслуг, папаўненне бібліятэчных фондаў, пашырэнне
лічбавай прасторы бібліятэк, правядзенне мерапрыемстваў, што падтрымліваюць творчыя ініцыятывы, захоўваюць гіста-рычную і культурную спадчыну, садзейнічаюць грамадзянскаму
і патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.
Начальнік сектара культуры райвыканкама Вольга Цімашок спынілася на дасягненнях і ўзнагародах, конкурсах і новых праектах, на якія быў багаты 2025 год. Таксама яна расказала пра творчыя планы і перспектывы Ляхавіччыны культурнай.
Намеснік старшыні райвыканкама Алег Траццяк праана-лізаваў справаздачы і паставіў канкрэтныя задачы перад кожным з падраздзяленняў. У прыватнасці, увага акцэнтавалася на выніковасці дзейнасці калектываў са званнем «народны» і «ўзорны», захаванні традыцыйных беларускіх промыслаў, якія былі распаўсюджаны на ляхавіцкай зямлі, стварэнні музейных экспазіцый і пакояў у кожнай установе культуры, каб пра гісторыю, культуру, побыт беларусаў ведалі наступныя пакаленні. Адзначалася неабходнасць больш эфектыўнай работы культустаноў на колах – бібліёбуса і аўтаклуба. Расстаўлены акцэнты на кадравым пытанні і аптымізацыі ўстаноў культуры. Увогуле, Алег Траццяк паставіў станоўчую адзнаку рабоце ўстаноў культурнай сферы раёна.
На справаздачным пасяджэнні запомнілася цёплымі словамі падзякі за добрасумленную працу віншавальна-ўшанавальная старонка. Граматы, Падзячныя пісьмы райвыканкама і райсавета дэпутатаў, сектара культуры, прафсаюзныя ўзнагароды атрымалі работнікі, якія найбольш плённа папрацавалі летась. Таксама культработнікі папоўнілі рады членаў Беларускай партыі «Белая Русь», ім уручаны членскія білеты.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

