6 красавіка- Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі. Паважаныя свяшчэннаслужыцелі, хрысціяне каталіцкай канфесіі

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі, хрысціяне каталіцкай канфесіі! Прыміце шчырыя віншаванні са светлым і радасным святам Уваскрэсення Хрыстова.
Свята Вялікадня нясе ў сабе духоўнае адзінства, злучае сэрцы, умацоўвае традыцыі, нясе мір і спакой у кожную сям’ю.

Святкаванне светлага свята мае глыбокую гісторыю, сімвалізуе перамогу жыцця, адраджэнне і ўмацаванне ў грамадстве такіх вечных каштоўнасцей, як клопат пра бліжняга, міласэрнасць і спагада.
Няхай гэта вялікае свята сагрэе сэрцы радасцю і цяплом зносін з роднымі і блізкімі, прынясе ў вашы дамы ўзаемаразуменне і шчасце. Жадаем здзяйснення ўсіх надзей і добрых пачынанняў, міру, дабра і любві.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.      РАЁННЫ САВЕТ  ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні са светлым святам Вялікадня, якое ў гэтыя вясеннія дні адзначаюць католікі ўсяго свету. Вялікдзень – гэта час радасці і надзеі, час адраджэння і новага пачатку, час, калі мы хочам быць разам, каб дзяліцца дабром і любоўю. Няхай святло гэтага цудоўнага свята заўсёды натхняе вас на добрыя справы і надае сілы і мудрасць. Ад усёй душы жадаю ўсім моцнага здароўя, веры, надзеі, міру і дабра!
Няхай гэтыя святочныя дні будуць напоўнены цёплай атмасферай дамашняй утульнасці і стануць часам, праведзеным у акружэнні сям’і і блізкіх!
Георгій ХЛЯБОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.