Выпіў. Закурыў. Заснуў. Не прачнуўся…

Чарка, цыгарэта і неасцярожнасць чалавека – вось асноўныя складальнікі такога надзвычайнага здарэння як пажары і гібель людзей у агні. Статыстыка сведчыць, што часцей за ўсё прычынай пажараў становіцца неасцярожнасць саміх пацярпелых.
10 кастрычніка на тэлефон 101 паступіла паведамленне пра ўзгаранне дома № 41 па вуліцы Камсамольскай у Задвор’і. У агні загінуў 45-гадовы гаспадар дома, чыя цыгарэта і стала прычынай пажару.
Шаноўныя землякі! Беражыце сваё жыццё і жыццё сваіх родных, не забывайцеся, што самая, здавалая б, нязначная неасцярожнасць з агнём можа прывесці да пажару.
Не курыце ў ложку, асабліва ў нецвярозым стане. Не кідайце, дзе папала, запалкі і недакуркі. Не карыстайцеся самаробнымі і няспраўнымі электранагравальнымі прыборамі. Не пакідайце без нагляду ўключаныя тэлевізары і іншыя электрапрыборы. Выка-рыстоўвайце ў электралічыльніках засцерагальнікі толькі заводскага вырабу. Памятайце, што пажары лягчэй папярэдзіць, чым потым перажываць трагедыю знішчэння агнём вашага дома, маёмасці і гібелі на пажарах людзей.
Сяргей ГАТОЎЧЫЦ,
інспектар інспекцыі
дзяржпажнагляду РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *