Лясны дэтэктыў

На мінулым тыдні ў час чарговага рэйда каля возера Качайла ва ўгоддзях Навасёлкаўскага лясніцтва Ляхавіцкага раёна ўвагу супрацоўнікаў Баранавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету прыцягнула машына, каля якой стаялі тры чалавекі з паляўнічай зброяй у руках. Любое паляванне на гэты момант знаходзілася пад забаронай. Убачыўшы супрацоўнікаў інспекцыі, паляўнічыя сталі разбягацца. Папераджальны стрэл у паветра не спыніў парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства. Тым не менш, аднаго з іх удалося затрымаць. Ім аказаўся жыхар раёна – пенсіянер МУС. Ён патлумачыў, што прыехаў на сустрэчу, каб… прадаць зброю. Акрамя таго, пры ім знайшлі патроны, якія выкарыстоўваюцца ў паляванні на буйных жывёл – лася, дзіка.

За супрацьзаконныя дзеянні, прадугле-джаныя часткай 1 артыкула 15.37 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за паляванне ў забаронены перыяд вінаваты можа быць аштрафаваны на суму ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй зброі ці пазбаўлены права палявання тэрмінам да 3-х гадоў без канфіскацыі зброі. Канчатковую кропку ў гэтай справе паставіць суд.

У кампаніі тых, хто трапіў у поле зроку інспектараў прыродаахоўнай службы, – і супрацоўнік ДЛГУ “Ляхавіцкі лясгас”, які быў без зброі.

Яшчэ раз нагадваем усім грамадзянам пра неабходнасць выконваць правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі. Пра ўчыненыя правапарушэнні і тыя, што рыхтуюцца, можна паведаміць на тэлефон кругласутачнай дзяжурнай службы па нумары: 8-0163-41-29-36.

Ігар ЗАГОРСКІ,

начальнік Баранавіцкай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага

і расліннага свету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *