Факт-экспрэс-навіны

• З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў аграпрамысловай вытворчасці і ў сувязі з прафесійным святам узнагароджана загадчыца агранамічнага аддзялення адасобленага структурнага падраздзялення «Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Ірына ЧУРА.
• НАЗНАЧЭННІ. Як паведамілі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, з 11 кастрычніка на пасаду начальніка аддзела эканомікі раённага выканаўчага камітэта назначана КАЦУБА Таццяна Міхайлаўна.
• РАЗМОВА НА ВАЖНЫЯ ТЭМЫ. У мінулую пятніцу ў Ляхавічах прайшло пасяджэнне калегіі ўпраўлення аховы здароўя Брэсцкага абл-выканкама. Падчас яго было прааналізавана становішча з аховай здароўя насельніцтва на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна .
Больш падрабязна — у наступным нумары «ЛВ».
• ПЕСНІ ДЛЯ МАЦІ. Заўтра, 14 кастрычніка, у 15.00 у кінатэатры «Кастрычнік» у райцэнтры адбудзецца святочны канцэрт «Па-клон вам нізкі, маці зямлі», прысвечаны Дню маці. Канцэртная праграма складзена з выступленняў лепшых самадзейных калектываў Ляхавіччыны.
• СВЯТА ВЁСКІ. Свята вёскі «Па суседству мы жывём» прайшло ў Тухавічах. Сваімі ўражаннямі аб ім падзяліліся тухавічане ў пісьме ў рэдакцыю. Арганізатары свята — мясцовыя культработнікі — за-прасілі для ўшанавання «брыльянтавых» юбіляраў Веру Канстанцінаўну і Аляксея Іванавіча Пацукевічаў, а таксама Казіміра Іосіфавіча і Веру Канстанцінаўну Ласоўскіх, якія адзначылі сёлета залатое вяселле. Віталі доўгажыхароў і самых маленькіх жыхароў вёскі, лепшых работнікаў ААТ «Ляхавіцкі торфабрыкетны завод». Свята атрымалася цікавым і запамінальным у тым ліку і дзякуючы гасцям — сама-дзейным артыстам з Хатыніцкага СДК Ганцавіцкага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *