Майская кампанія. Ляхавіцкія нараджэнні і вяселлі

У маі на Ляхавіччыне нарадзіліся сямёра дзяцей. Чацвёра з іх зарэгістраваны ў Ляхавічах, па адным пасведчанні выдадзена ў Ганчароўскім, Крывошынскім і Жарабковіцкім сельвыканкамах.

Сярод нованароджаных два хлопчыкі і пяць дзяўчынак. Майскі здаравячок – Арсеній, вага якога 4 490 грамаў, а рост – 57 сантыметраў. У сям’і ён другое дзіця. Дзюймоўкай месяца стала Эмілія, вага якой пры нараджэнні 3 290 грамаў і рост 53 сантыметры. Абодва нованароджаныя – ляхавічане, расказала начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік.
У маі бацькі назвалі сваіх сыноў Якавам і Арсеніем. Сярод дзяўчынак дзве Эміліі, Вікторыя, Мая і Сафія. У адной сям’і дзіця стала першынцам, у трох сем’ях – другім, у адной – трэцім. У дзвюх сем’ях нарадзілася пятае дзіця.
Самыя юныя – 21-гадовы бацька і 20-гадовая маці. У статусе старэйшых – 33-га-довы бацька і 30-гадовая маці. Сярэдні ўзрост маці ў маі склаў 24 гады, бацькі – 26 гадоў.
У маі вяселле згулялі тры пары. Дзве цырымоніі адбыліся ў аддзеле загса, адна – у Навасёлкаўскім сельвыканкаме. Ляхавічанка Ганна Абрамчык і бара-навічанін Дзмітрый Батвін абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі ў Дзень сям’і. Дату выбралі асэнсавана – сімвалічна стварыць сям’ю на такое свята.
Сярэдні ўзрост майскага жаніха – 48 гадоў, нявесты – 44 гады. У маладой пары жаніху – 28, а нявесце 23 гады. Сталі мужам і жонкай 66-гадовы ляхавічанін і 60-гадовая жыхарка райцэнтра.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.