Сёння ў Грушаўцы Ляхавіцкага раёна праходзіць XXV раённае свята фальклорнага мастацтва “З крыніц спрадвечных”

Сёння ў Грушаўцы Ляхавіцкага раёна праходзіць XXV раённае свята фальклорнага мастацтва “З крыніц спрадвечных”.

Урачыстыстым шэсцем самадзейныя калектывы, сапраўдныя аматары і захавальнікі фальклору і народных традыцый рушылі па грабавай алеі, вітаючы гасцей свята.

Акрамя ляхавічан, у госці завіталі артысты і майстры традыцыйных промыслаў з Маларыцкага, Пружанскага, Баранавіцкага, Лунінецкага, Ганцавіцкага раёнаў.

Вітае ўдзельнікаў вялікага фальклорнага свята намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама Алег Траццяк.

Сёлетняя святочная праграма ўключае творчыя спаборніцвы па трох намінацыях:
🔹 “Фальклорная песня”,
🔹 “Абрад”,
🔹“Найгрыш с прыпеўкай”

Таксама для аматараў народнай творчасці шырока прадстаўлена беларуская кухня.

Тых, хто наведвае Грушаўку, запрашаюць на экскурсію па комплексу былой сядзібы. Дзе можна даведаецеся не толькі пра гісторыю Грушаўскай сядзібы, але сачыць за творчым працэса адкрытага плэнера ўзорнай дзіцяча-юнацкай студыі выяўленчага мастацтва “Апалон”. Захапляльна і ў лагеры клуба гістарычнай рэканструкцыі.