У апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі і студэнцтва

Дарагія юнакі і дзяўчаты!
Сардэчна віншуем вас з Днём моладзі і студэнцтва.
Маладосць – гэта ўнікальны перыяд, калі фарміруюцца жыццёвыя арыенціры, закладваюцца маральныя і прафесійныя асновы, вызначаюцца прыярытэты на доўгія гады наперад. Сённяшняе пакаленне моладзі Ляхавіччыны дэманструе высокі інтэлектуальны патэнцыял, актыўную грамадзянскую пазіцыю і гатоўнасць уносіць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і краіны ў цэлым.

Менавіта вам трэба будзе працягваць слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, прымнажаць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял нашай краіны, будаваць яе будучыню.

У гэты святочны дзень жадаем усім вам моцнага здароўя, дабрабыту, новых здзяйсненняў і невычэрпнай жыццёвай энергіі. Няхай кожны ваш крок будзе упэўненым, а ўсе намечаныя планы абавязкова ўвасобяцца ў жыццё. Шчасця вам, дабра і мірнага неба над галавой!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.