Якое ж смачнае ляхавіцкае «Да чаю»! У першую суботу ліпеня ў Беларусі адзначаецца Дзень кааперацыі.

У першую суботу ліпеня ў Беларусі адзначаецца Дзень кааперацыі. У нашым раёне гэта прафесійнае свята і работнікаў, дзякуючы чыім працавітым рукам на сталах землякоў – духмяны хлеб і розныя салодкія прысмакі.
З задавальненнем купляю ляха-віцкае пячэнне! Такія водгукі на ласункі мучныя, якія выпускаюцца ў філіяле «Кааппрам» Ляхавіцкага райпо, можна пачуць не толькі ад землякоў. Некаторыя нават спецыяльна прыязджаюць з іншых раёнаў за смачным ляхавіцкім печывам. Пра папулярнасць сведчыць і той факт, што гэта прадукцыя літаральна змятаецца з паліц магазінаў. У чым сакрэт паспяховасці і запатрабаванасці? Адказ атрымаем, як гаворыцца, з першых вуснаў.
– Усе дзесяць найменняў салод-касцяў мучных пячом па рэцэптах, распрацаваных спецыялістамі Ляхавіцкага райпо. Практычна ўсе інгрэдыенты натуральныя, таму тэрмін прыгоднасці прадукцыі
не больш за 30 сутак. Выпускаем саладосці ва ўпакоўцы ад 300 грамаў
да трох кілаграмаў. Па водгуках пакупнікоў, яны аддаюць перавагу пячэнню «Радуга», «Да чаю». Але і астанія віды таксама знаходзяць сваіх прыхільнікаў, што, канешне, вельмі прыемна, – адзначае начальнік вытворчасці прадпрыемства Наталля Валчок.
Ласункі мучныя не адзіная прадукцыя, якая з’яўляецца візітоўкай Ляхавіцкага кааппрама. Чарговая дзясятка папулярнага печыва – гэта разнастайныя і такія смачныя трохвугольнікі, сочнікі, булачкі.
Прычым сустрэць іх можна не толькі на паліцах гандлёвых аб’ектаў. Некаторыя з іх, напрыклад, булачка «Сонейка», часта сустракаецца ў меню ў школьным харчаванні, а летам ў лагеры «Чайка».
І куды ж без галоўнай стравы любога стала ад звычайнага абе-дзеннага да святочнага. Размова ідзе пра хлеб, які ўсяму галава.
– Штодня ў начную змену выпускаем ад 12 да 20 найменняў хлеба
і хлебабулачных вырабаў, якія раніцай развозяцца па ўсіх гандлёвых кропках райпо, у тым ліку на аўталаўках, а таксама ў прадпрыемствы грамадскага харчавання.
Лідары пакупніцкага попыту – хлеб абедзенны і батон «Рамонак», –
удакладняе Наталля Валчок.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
#нашелучшее #нашалепшае
#Купляюляхавіцкае #Купляюбеларускае
#Нашасмачней

