Свята “ Па суседску мы жывем” прайшло ў вёсцы Тухавічы 18 ліпеня
Здравствуй, ПОСЁЛОК!
— «Здравствуй» — это значит,
Будь красив и счастлив ты всегда!
С каждым годом становись богаче,
Процветай и здравствуй на века!
Каждый год столетье за столетьем,
Празднуй день рожденья свой!
Ты у нас единственный на свете,
Потому что ты для нас родной!
З такіх вершаваных радкоў пачалося свята “ Па суседску мы жывем” у вёсцы Тухавічы 18 ліпеня.
Адкрыў урачыстасць Гібеж Дзмітрый Аляксандравіч, старшыня Востраўскага сельскага выканкома.
Вядучыя канцэртнай праграмы Лямешка Викторыя і Дзіяна Палуян адзначылі, што галоўным багаццем вёскі з’яўляюцца яе жыхары — шчырыя, дружныя, працавітыя.

Радасць свята з вяскоўцамі раздзяліў старшыня раённага Востраўскага сельвыканкама Дзмітрый Аляксандравіч Гібеж. Ён адзначыў, што Дзень вёскі – гэта ўрачыстасць для ўсіх, чый лёс звязаны з Тухавічамі, хто жыве яго сённяшнім і будучым. Ён шчыра і натхнёна павіншаваў ўсіх са святам, пажадаў усім дабрабыту і здароўя.
На свяце вяскоўцы дружна віталі сем’ю, якая сёлета святкавала 50 гадовы юбілей з дня вяселля. Рабцэвіч Аляксандр Канстанцтнавіч і Марыя Андрэеўна. Для іх былі падрыхтаваны падарункі, цёплыя пажаданні здароўя, шчасця, доугіх сумесных гадоў жыцця.
Традыцыйна нагадалі імя найстарэйшых жыхарак: Дубіна Разалія Іосіфаўна, Чаранкевіч Лідзія Міхайлаўна, Верэніч Яўгенія Васільеўна, Кіцун Марыя Вікенцьеўна,
Грыцкевіч Ганна Іванаўна.
У намінацыі “Самы маленькі жыхар вескі Тухавічы” была адзначана Дарына Кандратчык. У яе адрас таксама гучалі пажаданні расці здаровай і шчаслівай.

Не засталіся ў старане і гаспадыні лепшых падворкаў. Гэта Дубіна Надзея Фёдараўна і Дубіна Разалія Іосіфаўна, якім таксама выказалі словы падзякі і ўзнагародзілі памятнымі падарункамі.
Палуян Любоў Пятроўну ўзнагародзілі ў намінацыі “Мае рукі не для скукі”,якая упрыгожыла фае Дома культуры выставай прыгожа вышытых, дарожак, карцін і шмат чаго іншага.
Дырэктар ААТ ТБЗ “Ляхавіцкі” Уладзімір Гунько . пажадаў усім прысутным мірнага неба над галавой ,здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, бадзёрасці, натхнення і доўгіх-доўгіх гадоў жыцця і узнагародзіў пераможцаў у медыяпраекце “Всё начинается с семьи”
А свята спявала і весялілася. І ў гэтым была вялікая заслуга гасцей свята філіяла
“Востраўскі СДК
У гэтым годзе спонсарскую дапамогу аказалі: Мішкевіч Л.Ф., Корань Д.Ю, Гунько У.П.
На працягу мерапрыемства панаваў святочны настрой — гучалі песні, дарылі кветкі і падарункі. А гучала падзяка за добрыя справы, за працоўныя рукі, якія не ведаюць стомы.
Святочныя гулянні таксама прайшлі на плошчы каля Дома культуры. Тут размясціліся гандлёвыя палаткі, а для дзяцей была арганізавана гульнявая зона з батутамі і іншымі забавамі.
Працягам урачыстасці была святочная дыскатэка.
Загадчык Тухавіцкага СДК Алена Абрамава.


