«Мак» не проста так. З 1 чэрвеня па 15 верасня на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праводзіцца аперацыя “Мак”

Мак “скампраментавалі” наркаманы. Стаў ён забароненым для вырошчвання. З 1 чэрвеня па 15 верасня на тэрыторыі нашага раёна праводзіцца аперацыя “Мак” па выяўленні парушальнікаў гэтай забароны.

У межах спецыяльнай праграмы будуць праведзены прафілактычныя і практычныя мерапрыемствы па выяўленні і знішчэнні дзікарослых зараснікаў каноплі і маку, незаконных пасеваў указаных раслін на прысядзібных участках.

Згодна арт.16.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, пасеў або вырошчванне без мэты збыту або вырабу наркатычных сродкаў забароненых для вырошчвання раслін ці культывацыя без той жа мэты каноплі, маку або іншых раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы, прадугле-джвае накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

Згодна ч.1 арт.328 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, захаванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці прэкурсораў з мэтай вырабу такіх сродкаў або рэчываў караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. Але згодна заўвагі да арт.328 КК Рэспублікі Беларусь, асоба, якая добраахвотна здала наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы або іх прэкурсоры і актыўна садзейнічала выяўленню ці спыненню злачынства, звязанага з незаконным абаротам гэтых сродкаў, выяўленню асоб, якія іх здзейснілі, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.

Пры наяўнасці інфармацыі аб дзікарослых зарасніках каноплі і маку, іх незаконных пасеваў просім грамадзян паведамляць па тэлефонах: 102, 2-48-37 – АДС Ляхавіцкага РАУС, ці вашаму ўчастковаму інспектару. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Аляксандр БУРБІЦКІ,

першы намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *