Сэрцы пілігрымаў. Традыцыйнай кропкай на маршруце пілігрымаў штогод становіцца Ляхавіччына

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Традыцыйнай кропкай на маршруце пілігрымаў штогод становіцца Ляхавіччына. 4 жніўня пілігрымы з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і не толькі, вернікі з усёй Беларусі пачынаюць шлях веры да цудатворнага абраза Божай Маці Лагішынскай – Каралевы Палесся ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Лагішыне

Паломніцкі маршрут вызначыў пачаткам касцёл Святога Сігізмунда ў Баранавічах. Адначасова пачынаецца і другі маршрут, толькі з Бярозы. У кожнага свой шлях разумення, станаўлення, свядомасці. Свае малітвы і просьбы вернікі пранеслі і праз гасцінную ляхавіцкую зямлю.

4 жніўня пілігрымка дарыла цяпло сэрцаў жыхарам нашага райцэнтра. Па традыцыі іх сустракалі ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста. Ляхавіччына – край храмаў з багатай гісторыяй. Заўжды на шляху вернікаў Мядзведзічы, Дарава. Намоленыя месцы з вялікай духоўнай сілай.

Прайшоўшы чатырохдзённы паломніцкі шлях, Лагішын сустрэў каталіцкіх вернікаў на фэсце Каралевы Палесся.
Адметная рыса сёлетніх урачыс-тасцей – тое, што свята Маці Божай у Яе лагішынскім абразе праходзіць сумесна з Юбілейным годам Усяленская Царквы, а асабліва – стагоддзем Пінскай дыяцэзіі.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.