Сёння – Дзень беларускага пісьменства

Дарагія землякі!
Шчыра віншуем вас са святам – Днём беларускага пісьменства!
Гэта свята – сімвал духоўнасці, багатай гістарычнай спадчыны і высокай культуры народа. Беларуская зямля падарыла свету цэлую плеяду выдатных асветнікаў, гуманістаў
і першадрукароў.
Беларускае друкаванае слова заўсёды было і застаецца асновай нацыянальнай самасвядомасці, крыніцай мудрасці, патрыятызму і адзінства. Яно вучыць нас любіць сваю Радзіму, паважаць гісторыю, берагчы мір і перадаваць наступным пакаленням найлепшыя духоўныя каштоўнасці.
Сёння, у эпоху лічбавых тэхналогій, кніга і друкаванае слова не губляюць сваёй першаснай значнасці. Яны застаюцца галоўным інструментам адукацыі, выхавання моладзі і захавання гістарычнай праўды.
Выказваем шчырую падзяку нашым настаўнікам, пісьменнікам, работнікам друку, бібліятэкарам, дзеячам культуры – усім, хто сваёй штодзённай працай захоўвае і памнажае культурныя здабыткі роднага краю.
Дарагія ляхавічане!
Сардэчна віншуем вас са святам і ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця, плённай працы
і дабрабыту.

