Падзяка Прэм’ер-міністра аб’яўлена машыністу цеплавоза транспартнага цэха ААТ ”ТБЗ Ляхавіцкі“

Яшчэ адзін наш зямляк адзначаны дзяржаўнай узнагародай!

 Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублiкi Беларусь за шматгадовую плённую працу, прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё газіфікацыі краіны, надзейнае забеспячэнне спажыўцоў газападобным і тарфяным палівам аб’яўлена машыністу цеплавоза транспартнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства ”ТБЗ Ляхавіцкі“ Сяргею Дыдышка.

Высокую ўзнагароду нашаму земляку ўручыў Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Мароз.

 Віншуем Сяргея  Іванавіча з высокай узнагародай!