Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама Васілія Пыжыка сустрэлася з калектывам СШ№2

Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама Васілія Пыжыка сустрэлася з калектывам СШ №2. Тэма —  “Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару”

Настаўнік гісторыі СШ№2 Алена Пстыга нагадала, што за 87 гадоў з тых памятных лёсавызначальных падзей 1939 года наша краіна прайшла шлях, напоўнены не толькі шматлікімі стваральнымі справамі. Былі і трагічныя старонкі, этапы, што выпрабоўвалі народ на трываласць. Ва ўсім беларусы дэманстравалі адзінства. І сёння ў ХХІ стагоддзі нам ёсць чым ганарыцца.

Сучасная Беларусь — адна з нямногіх краін свету, якая змагла зябяспечыць поўную харчовую бяспеку. А які істотны інтэлектуальны патэнцыял краіны. Тэхніка і электроніка, зробленыя ў Беларусі, працуюць на ўсіх кантынентах свету. Наша краіна імкліва ўварвалася ў сусветную атамную эліту. А дзякуючы Беларускай АЭС мы атрымалі шэраг канкурэнтных пераваг і змаглі істотна ўмацаваць энергічную бяспеку і незалежнасць рэспублікі.

Дакладчык акцэнтавала ўвагу на тым, што менавіта з вызваленчага пахода Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 года пачалося ўз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. У рэшце рэшт, беларускі народ стаў адзіным цэлым і атрымаў магчымасць жыць і развівацца ў складзе адной рэспублікі, ствараючы неабходны сацыяльна-эканамічны, грамадска-палітычны і адукацыйна-культурны патэнцыял. Менавіта тады быў закладзены падмурак фарміравання самага маладога на сёння дзржаўнага свята Беларусі — Дня народнага адзінства.