Лес служыць людзям, лесаводы служаць лесу. У трэцюю нядзелю верасня ўсе, хто стаіць на варце «зялёных лёгкіх» нашай краіны – адзначаць прафесійнае свята – Дзень работнікаў лесу

Іх прафесія – клопат пра зялёнага сябра і яго насельнікаў. Размова ідзе пра работнікаў лесу, якія сваёй працай захоўваюць
і прымнажаюць лясныя рэсурсы краіны і забяспечваюць іх рацыянальнае выкарыстанне. Прадстаўнікі гэтай важнай, такой неабходнай і вельмі мірнай прафесіі працуюць і ў Ляхавіцкім лясгасе.
І сёлета па традыцыі ў трэцюю нядзелю верасня ўсе, хто стаіць на варце «зялёных лёгкіх» нашай краіны – ляснічыя і іх памочнікі, майстры, вальшчыкі, лесаводы, вадзіцелі, іншыя спецыялісты лясной гаспадаркі, ветэраны галіны будуць адзначаць прафесійнае свята – Дзень работнікаў лесу.
– З павагай стаўлюся да людзей нашай прафесіі. Пагадзіцеся, вырасціць лес, клапаціцца пра яго вельмі няпроста. Калі гаварыць пра Ляхавіцкі лясгас, то варта адзначыць: 2026-ы стаў спрыяльным для нашага прадпрыемства. У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам вырасла выручка ад рэалізацыі прадукцыі.Па ўзрастаючай – гэта і пра рэалізацыю піламатэрыялаў, аб’ёмы вывазу і рэалізацыі драўніны, высечкі прамежкавага карыстання. Плюсуем і па яшчэ адным важным паказчыку – лесааднаў-ленні. Але, бясспрэчна, наш галоўны і самы важкі рэсурс – людзі. З такім калектывам, які ў нашым лясгасе, пад сілу любыя пастаўленыя задачы, з якімі мы стараемся спраўляцца. З вялікай павагай ушаноўваем калег, якія паўсядзённай руплівай працай прыносяць карысць лесу і ўслаўляюць Ляхавіцкі лясгас. Словы пашаны адрасую і нашым шаноўным ветэранам працы, іх уклад у развіццё лясной гаспадаркі Ляхавіччыны цяжка пераацаніць. Вашы мудрасць, каштоўны вопыт і закладзеныя традыцыі служэння лесу з’яўляюцца асновай поспеху сённяшняга прадпрыемства. Дзякуй ад імя ўсіх работнікаў лясгаса жыхарам раёна за клопат, дапамогу і падтрымку ў такой важкай справе, як аднаўленне лесу, – адзначае дырэктар Ляхавіцкага лясгаса Мікалай Гіль.
Работа ў лясной галіне патрабуе не толькі высокага прафесіяналізму, але і асаблівай вытрымкі, любві да роднай прыроды і адказнасці перад будучымі пакаленнямі, пэўных уменняў і навыкаў. Менавіта імі валодаюць многія работнікі Ляхавіцкага лясгаса на розных участках. І няма нічога дзіўнага ў тым, што працоўны стаж многіх тутэйшых работнікаў вымяраецца не адным дзесяцігоддзем. Нямала ў калектыве і працоў-ных дынастый. Амаль 40 гадоў нязменна на роз-ных пасадах шчыруе ў Крывошынскім лясніцтве Пётр Пастарнакевіч, зараз ён лесавод. Заслужана яму ўручаны памятны нагрудны знак
«90 гадоў лясной гаспадарцы Рэспублікі Беларусь». Амаль столькі ж часу, як і брат, аддала Крывошынскаму лясніцтву і бухгалтар цэха перапрацоўкі драўніны Святлана Гатоўчыц. Яшчэ адна сямейная дынастыя – вальшчыкі лесу Востраўскага лясніцтва браты Мікалай і Уладзімір Зубікі. Добрасумленная, адказная праца Мікалая Зубіка сёлета адзначана Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі. Па мерках часу восем гадоў не так і шмат, але з году ў год вальшчык лесу Васілій Дыдышка паказвае ўсё большыя аб’ёмы нарыхтовак драўніны. Як, дарэчы, і вадзіцель аўтамабіля на вывазцы лесу Аляксандр Вайцешык. Абодва гэтыя работнікі лясгаса атрымалі Падзякі міністра лясной гаспадаркі.
У лясной справе паказвае майстар-клас, актыўна зай-маецца грамадскай дзей-насцю дэпутат райсавета дэпутатаў, стараста вёскі Тухавічы, неабыякавы і ініцыятыўны майстар лесу Востраўскага лясніцтва Сяргей Ваўчок. Яго працоўная біяграфія дзясяткі гадоў звязана з Ляхавіцкім лясгасам. І як жа пачэсна і ганарова за нашага земляка, якому падчас рэспубліканскіх урачыстасцей з нагоды святкавання Дня работнікаў лесу ў мінулую пятніцу ў Нясвіжскім палацы была ўручана Падзяка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У Год беларускай жанчыны і з нагоды прафе-сійнага свята адзначаны і прадстаўніцы прыгожай паловы лясгаса. Ахова працы ў лясгаса заўжды на высокім узроўні, і ў многім дзякуючы вядучаму інжынеру па ахове працы Ларысе Лебядзеўскай, якая была сёлета адзначана Падзякай старшыні Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў. За 29 гадоў работы ў лясгасе вопытны спецыяліст сабрала нямала эпітэтаў за адказнасць, прафесіяналізм і адданасць справе.
Напярэдадні прафесійнага ляснога свята неаднойчы можна чуць словы: лес – наша багацце. І за гэтымі словамі стаіць праца і соцень лесаводаў, для якіх выбраная прафесія стала прызваннем і лёсам.
Галіна КАНЬКО.

дырэктар Мікалай Гіль, Дзмітрый Антончык.

Паважаныя работнікі Ляхавіцкага лясгаса, нашы шаноўныя ветэраны працы. Дзякуй кожнаму з вас за адданасць высакароднай місіі – берагчы лес, прымнажаць лясныя багацці і тым самым клапаціцца пра экалагічнае заўтра ўсёй краіны. Шчыры дзякуй кожнаму: менавіта вы робіце ўсё магчымае, каб паспяхова развівалася наша арганізацыя, каб стабільнымі былі фінансава-эканамічныя паказчыкі. Вы добрасумленна выконваеце свае прафесійныя абавязкі на замацаваных участках і працуеце так, каб і наступныя пакаленні беларусаў натхняліся прыгажосцю нашай Радзімы. Прыміце пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба над галавой, шчасця і радасці.
Адміністрацыя і прафкам Ляхавіцкага лясгаса.




