Мудрасць, якая патрэбна кожнаму

Для ляхавічан Людмілы  і Уладзіміра Найдаў працоўныя будні даўно ў мінулым. Людміла Пятроўна шмат дзесяцігоддзяў выкладала замежную мову ў СШ № 2, а Уладзімір Антонавіч працаваў ветэрынарам у райветстанцыі. Сёння іх галоўная работа – быць любімымі бацькамі, а яшчэ самымі лепшымі бабуляй і дзядулем для чатырох унукаў, вакол якіх круціцца жыццё вялікай сям’і. Дзецям і ўнукам дораць цеплыню і клопат, а ўзамен атрымліваюць шчырую павагу і бязмежную любоў – і гэта аснова моцнай сям’і.