7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Дарагія землякі

Дарагія землякі! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Гэта дата займае важнае месца ў гісторыі нашай краіны, нагадваючы пра падзеі, якія вызначылі лёсы многіх пакаленняў. Сёння мы асабліва цэнім мір, стабільнасць, стваральную працу і магчымасць разам развіваць родны край.
Ведаючы сваё мінулае, абараняючы гістарычную праўду, паважаючы і прымнажаючы дасягненні ранейшых пакаленняў, мы ствараем мірную будучыню нашых дзяцей і ўнукаў.
Дарагія ляхавічане!
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых поспехаў. Няхай у кожным доме пануюць згода, цяпло і дастатак, а добрыя традыцыі аб’ядноўваюць пакаленні!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі! Падзеі восені 1917 года карэнным чынам змянілі ход сусветнай гісторыі і прадвызначылі шлях развіцця многіх народаў. Менавіта гэта гістарычная вяха абвясціла прынцыпы сацыяльнай роўнасці, справядлівасці і гуманізму, адкрыўшы людзям працы дарогу да адукацыі, навукі і культуры.
Для нашага народа гэты дзень мае асаблівае значэнне, бо Кастрычніцкая рэвалюцыя заклала трывалы фундамент беларускай дзяржаўнасці і рэалізавала законнае права беларусаў на самавызначэнне і нацыянальнае адзінства.
Захоўваючы ўсё лепшае з савецкай эпохі і аддаючы даніну павагі вялікай працы папярэднікаў, суверэнная Беларусь прадаўжае ўпэўнена ісці па шляху стварэння. Сёння патрыятызм,
згуртаванасць і штодзённая стваральная праца жыхароў ляхавіцкага краю ўносяць важкі ўклад ва ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу нашай краіны і забяспечваюць упэўненасць у заўтрашнім дні.
Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнага аптымізму, сямейнага дабрабыту, міру і новых працоўных дасягненняў на карысць нашай любімай Ляхавіччыны і ўсёй Рэспублікі Беларусь! Няхай гэты святочны дзень будзе напоўнены радасцю і добрым настроем!
Георгій Хлябовіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

