Гурткоўцы Навасёлкаўскага СДК пабывалі ў этнаграфічнай экспедыцыі
Кожная пятніца — роднае, сваё! Пад такім дэвізам гурткоўцы Навасёлкаўскага СДК ажыццявілі захапляльную этнаграфічную экспедыцыю
Юныя даследчыкі адправіліся ў госці да жыхароў аграгарадка Навасёлкі, каб адшукаць і захаваць унікальныя экспанаты мінуўшчыны .
Гэтая вандроўка стала сапраўдным крокам у глыбіню вясковай гісторыі. Дзякуючы шчодрасці і гасціннасці мясцовых жыхароў, скарбонка СДК папоўнілася элементамі традыцыйнага побыту мінулых эпох.
Навасёлкаўцы дзяліліся з маладым пакаленнем не толькі старадаўнімі рэчамі, але і кранальнымі гісторыямі іх стварэння і выкарыстання.
Гэтая экспедыцыя — не проста збор рэчаў, а жывая сувязь пакаленняў, якая дазваляе сучаснай моладзі адчуць свае карані, навучыцца шанаваць і берагчы родную культуру .
Усе сабраныя экспанаты зоймуць месца ў зале «Этнаграфіі і побыту» Навасёлкаўскага СДК, дзе будуць радаваць вока і натхняць наведвальнікаў
#нашелучшее
#нашалепшае





