Майстар-клас ад Ніны Жыжы

У арсенале майстра-повара райпо  Ніны Жыжы не адзін дзясятак фірменных рэцэптаў, па якіх яна гатуе стравы і для паўсядзённых комплексных абедаў, і для святочных сталоў да юбілеяў ці вяселляў. Дарэчы, незалежна ад таго, суп ці дэсерт гатуе Ніна Аляксандраўна, робіць яна гэта з душой, натхненнем і пажаданнямі прыемнага апетыту. Таму заўсёды атрымліваецца надзвычай смачна. А яшчэ – вельмі прыгожа .
У сферы грамадскага харчавання Ніна Жыжа працуе з 1981 года, а з 1988 – у нашым раёне. Уяўляеце, колькі ўсяго яна прыгатавала за трэць стагоддзя! І пры гэтым пастаянна ўдасканальваецца ў прафесіі, спрабуе ўнесці навізну ў традыцыйныя рэцэпты, прыдумвае нешта арыгінальнае. Ацаніць яе кулінарныя шэдэўры можа любы наведвальнік рэстарана “Ластаўка”.
Ніна Жыжа – настаўнік моладзі і карыс-таецца павагай у калектыве. Неаднойчы яе работа адзначалася разнастайнымі ўзнагародамі. А сёлета яе прозвішча занесена на раённую Галерэю славы.

Галіна КАНЬКО.

Фота СЯргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *