СВК «Ляхавіцкі». Формула «Ляхавіцкага» поспеху
Каторы год запар СВК «Ляхавіцкі» трывала трымае марку аднаго з лепшых сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіччыны. У чым сакрэт поспеху?
– Наша сельгаспрадпрыемства – гэта не проста работа ад світання да змяркання, а высокатэхналагічная штодзённая праца ў кожным падраздзяленні гаспадаркі. Абноўлены машынна-трактарны парк, акцэнт на дакладнае земляробства, мадэрнізуем старыя і будуем новыя фермы. Усё гэта дазваляе ставіць новыя рэкорды па надоях і прывагах, дабівацца яшчэ больш высокіх вынікаў у жывёлагадоўлі. І ў раслінаводстве стараемся прыбаўляць год ад году. Праца ў сельскай гаспадарцы ніколі не была лёгкай, але менавіта яна трымае фундамент любой дзяржавы, – адзначае старшыня СВК «Ляхавіцкі» Іван Вітко.
Узорная жывёлагадоўля
Жывёлагадоўчая галіна «Ляхавіцкага» – без пера-большвання прыклад для пераймання. На працягу многіх дзесяцігоддзяў гэта гаспадарка з’яўляецца раённым флагманам у вытворчасці малака. 2026-ы таму яшчэ адно пацвярджэнне. На мове лічбаў гэта гучыць так: сёлета за 10 месяцаў надой на адну карову ў сярэднім па гаспадарцы склаў 8 504 кілаграмы малака, і гэта плюс 477 кілаграмаў да аналагічнага перыяду мінулага года. Адпаведна павялічыўся і валавы надой – 11 073 тоны ці 107,7 працэнта да леташняга паказчыка за 10 месяцаў. Як адзначае Іван Вітко, усё бліжэй запаветная мара – перасягнуць 10-тысячны рубеж у надоях ад адной рагулі за год. У «Ляхавіцкага» – і адзін з лепшых у раёне паказчыкаў сярэднясутачных прываг буйной рагатай жывёлы. Сёлета за 10 месяцаў у сярэднім па СВК – 808 грамаў, плюс 14 грамаў да ўзроўню 10 меся-цаў 2025 года.
Разбіраемся ў складніках такой трывалай паспяховасці. Як адзначылі ў райсельгасхарчы, «Ляхавіцкі» мае добры вопыт арганізацыі вытворчасці, тут на высокім узроўні выкананне тэхналогій. Яшчэ адна важкая акалічнасць: у гаспадарцы амаль што адсутнічаюць старыя фермы і комплексы. Акцэнт на будаўніцтва но-вых ці рэканструкцыю МТФ-старажылаў. Вось і нядаўна рэканструявана МТФ у Русіна-вічах з устаноўкай новай даільнай залы. У гаспадарцы ўпэўнены, што павелічэнне надояў і прываг магчыма толькі пры ўмове сбалансаванага рацыёну жывёлы. Высокую планку па надоях на адну рагулю ўтрымлівае МТК «Русінавічы» – 9 061 кілаграм.
– Якасны сілас, сянаж, зерневая група – аснова рацыёну. Наша заатэхнічная служба па спецыяльна распра-цаваных праграмах складае рацыён кармлення жывёлы. Калі бачна па біяхімічных паказчыках, што ў рацыёне не хапае бялку, цукраў, вугляводаў, уводзім прэміксы, шроты, у тым ліку і ўласнай вытворчасці, – удакладняе намеснік старшыні, галоўны заатэхнік «Ляхавіцкага» Уладзімір Ксёнжык.
Раслінаводства – апора для эфектыўнай жывёлагадоўлі
Здабыткамі і дасягненнямі 2026-ы стаў для «Ляхавіцкага» і ў раслінаводчай галіне. Перш за ўсё спрыяльным год аказаўся для корма-нарыхтовак. Гэта якраз пра тое, што раслінаводства – апора жывёлагадоўлі. Цяжка пера-ацаніць ролю высакаякасных кармоў. Пра гэта ў «Ляхавіцкім» таксама дбаюць.
– Забяспечылі паўтарагадовы запас кармоў – 32,8 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Нарыхтавана 13 236 тон сенажу і 24 040 тон сіласу. У неабходнай колькасці таксама маем запас фураж-нага зерня, з якога вырабляем уласныя камбікармы, – адзначае Уладзімір Ксёнжык.
Чарговае сёлетняе дасяг-ненне гаспадаркі – на рахунку кукурузы. Палеткі «Ляхавіцкага», адведзеныя пад каралеву палёў, шчодра аддзячылі аграрыям зернем кукурузы. Пра гэта лепш за ўсё гавораць лічбы: кожны са 125 кукурузных гектараў даў па 153 цэнтнеры (у мінулым годзе – 93 цэнтнеры з гектара).
Тэхніка на ўзроўні
Бесперабойная работа тэхнікі – важны складнік паспяховых палявых работ. Машынна-трактарны парк гаспадаркі пастаянна папаўняецца новымі сучаснымі адзінкамі як для жывёлагадоўлі, так і раслінаводства. Своечасова праводзяцца рамонтныя работы. Усё разам дазволіла правесці агратэхнічныя мерапрыемствы ў аптымальныя тэрміны і дабіцца высокіх ураджаяў.
Людзі – галоўнае багацце
За кожнай тонай збожжа, кожным літрам малака стаіць штодзённая нялёгкая руплівая праца работнікаў сельгаспрадпрыемства. Механізатары першымі выходзяць у поле на веснавое ворыва і апошнімі завяршаюць палявыя работы восенню. Дзякуючы ведам і практычным навыкам аграномаў і паляводаў зямля дае шчодры ўраджай. Шчыра клапоцяцца пра сваіх падапечных жывёлаводы і аператары машыннага даення, заатэхнікі і ветэрынары. Зводзяць дэбет з крэдытам, разбіраюцца ў магіі лічбаў, лічаць і робяць высновы супрацоўнікі бухгалтарска-эканамічнай службы. А ад прынцыповасці і прадбачлівасці кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, якое ўзначальвае Іван Вітко, залежаць не толькі сённяшні дзень гаспадаркі і дабрабыт працаўнікоў, але і заўтра сельгаспрадпрыемства.
Усе 220 чалавек – разам адна каманда пад назвай СВК «Ляхавіцкі». Увогуле, кадры тут правераныя. Разам з тым кіраўніцтва гаспадаркі разумее: каб упэўнена развівацца і ўкараняць новыя тэхналогіі, патрэбны прыліў маладых сіл – як спецыялістаў, так і механізатараў, жывёлаводаў. А стаўка на моладзь прыносіць свае бонусы – моладзь застаецца працаваць у адной з лепшых гаспадарак Ляхавіцкага раёна. Яшчэ адзін плюс на карысць «Ляхавіцкага» – клопат пра жыллё для сваіх работнікаў – новае, адрамантаванае ці арэнднае.
– У нашым сельгаспрадпрыемстве створаны ўсе ўмовы для плённай працы. Людзі заслужылі дастойную заработную плату, імкнёмся прадастаўляць разнастайныя льготы і прэферэнцыі сваім работнікам. Галоўны акцэнт не толькі на павышэнне вытворчых і эканамічных паказчыкаў, але і на людскі патэнцыял. Без гэтага поспех немагчымы, – падкрэсліў Іван Вітко.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.












