Приглашаем в Ляховичи на турнир

ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ГОРАДА І РАЁНА!

Запрашаем усіх аматараў спорту і здаровага ладу жыцця прыняць удзел у свяце “X адкрыты турнір па лёгкай атлетыцы на прызы майстра спорту міжнароднага класа, чэмпіёна Еўропы Генадзія Валюкевіча”, які адбудзецца 18 верасня на стадыёне “Колас”.

У турніры прыме ўдзел яго заснавальнік Генадзій Валюкевіч.

Праграма свята:

14.10 -16.00 – спаборніцтвы з удзелам каманд лёгкаатлетаў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей, а таксама 17-ці каманд устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і зборнай каманды Ляхавіцкага раёна;

16.00-16.40 – урачыстае адкрыццё турніру;

16.40-18.30 – працяг спаборніцтваў;

19.00-19.30 – урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў, закрыццё свята.

З 13.00 да 19.30 будзе арганізавана работа гандлёвых радоў і міні-кафэ.

Запрашаем на турнір аматараў спорту, землякоў.

Рады будзем бачыць усіх!

Аргкамітэт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *