«Наш год – наш выбар!». Актывісты БРСМ у Ляхавічах раздавалі прахожым чырвоныя яблыкі са стылізаванай, у колер Дзяржаўнага флага, стужкай

Нашы юныя землякі, актывісты БРСМ, з асэнсаваннем і ўсведамленнем прыгожай сімвалічнасці маладзёжнай ініцыятывы прапаноўвалі яблыкі ў стужкавым аздабленні жыхарам і гасцям райцэнтра. Задаволенымі заставаліся ўсе. Прыемна ад асабістага ўдзелу ў цікавай справе, якая выхоўвае і дапамагае адчуць дачыненне да агульнай справы.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі як самая масавая і актыўная маладзёжная арганізацыя краіны ўпэўнена заяўляе: “Наш год – наш выбар!”. Іменна пад гэтым слоганам 10-11 верасня па ўсёй краіне прайшла рэспубліканская акцыя. На плошчы Перамогі ў г. Ляхавічы актывісты БРСМ раздавалі прахожым чырвоныя яблыкі са стылізаванай, у колер Дзяржаўнага флага, стужкай.

Вобраз чырвоных спелых яблыкаў адлюстроўвае ўрадлівасць, дабрабыт, дынамічнае развіццё, поспех і працвітанне нашай суверэннай незалежнай краіны, а чырвона-зялёная стужка і нацыянальны арнамент падкрэсліваюць суверэнны і незалежны шлях развіцця рэспублікі са сваімі гістарычнымі асаблівасцямі і традыцыямі.

Тамара ПРАКАП’ЮК, першы сакратар райкама БРСМ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *