Запрашаем на “Вясковую аколіцу”!

“ЛВ” запрашае школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў, землякоў – без узроставых абмежаванняў! – прыняць удзел у творчым конкурсе “Вясковая аколіца”. Гэта – выдатная магчымасць расказаць пра працаўнікоў сельскай гаспадаркі і іх заўсёды няпростую, але важную працу, выказаць свае думкі, падзяліцца меркаваннем ці, напрыклад, памарыць пра сваю будучую прафесію – таксама блізкую да зямлі.

Творчыя работы з паметкай “на конкурс” неабходна прыносіць ці дасылаць у рэдакцыю да 6 лістапада: па пошце на адрас г.Ляхавічы пл. Леніна, 3; па электроннай пошце Ljahav_ves@cmi.by.

Пераможцаў чакаюць дыпломы і падарункі, якія плануецца ўручыць на ўрачыстасцях з нагоды прафесійнага свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *